Вікіпэдыя:Праект:Беларусь
Сардэчна запрашаем у Вікіпраект Беларусь. Мэтай гэтага праекту зьяўляецца стварэньне новых якасных артыкулаў, тэматычна зьвязаных зь Беларусьсю, а таксама паляпшэньне структуры і спосабу выкладу існуючых у ёй артыкулаў на гэтую тэму. Спадзяемся, гэты праект дапаможа засяродзіць намаганьні іншых вікіпэдыстаў на паляпшэньні ўсіх артыкулаў, якія тычацца Беларусі, каб зрабіць Вікіпэдыю зручнай энцыкляпэдыяй пра Беларусь у прыватнасьці.
Скарачэньне: ВП:Б |
---|
- Мэта
Гэты праект ставіць мэтай дапамагчы ўдзельнікам і чытачам паляпшаць усе артыкулы беларускай Вікіпэдыі, прысьвечаныя або зьвязаныя зь Беларусьсю.
- Задача
Пошук неабходных артыкулаў па Беларусі;
Стварэньне новых артыкулаў;
Рэдагаваньне, вікіфікацыя, ілюстраваньне наяўных артыкулаў;
Пошук артыкулаў з сьцьвярджэньнямі без крыніц, артыкулаў без крыніцаў, артыкулаў зь непрацоўнымі спасылкамі, ізаляваных артыкулаў, артыкулаў без інтэрвікі, ненэўтральных артыкулаў;
Уніфікацыя назваў і тэрмінаў;
Аптымізаваць дрэва катэгорыяў (на партале ёсьць), каб у катэгорыі былі ўключаныя артыкулы, якія адносяцца непасрэдна да тэмы «Беларусь»;
Фармаваць удзелам найлепшыя артыкулы ў «абраныя артыкулы», «добрыя артыкулы» па Беларусі;
Пошук аўтараў;
Абмен досьведам і ідэямі.
Артыкулы
|
На старонцы «абмеркаваньне» ўсіх новых і старых артыкулаў, зьвязаных зь Беларусьсю прастаўляйце шаблён:↓ {{Артыкул праекту Беларусь}}
Мясцовыя дарогі РБ
Улічваючы сумнеўную значнасьць асобнага артыкулу для кожнай зь мясцовых дарог, было прапанавана ствараць сьпісы дарог па кожнаму з раёнаў (напрыклад Сьпіс дарог Камянецкага раёну) у выглядзе табліцы з канцавымі і прамежкавымі пунктамі, пакрыцьцём, працягласьцю і інш.
Крыніцы
- Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22.12.2007 N 1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»
- РЕШЕНИЕ ГРОДНЕНСКОГО ОБЛАСТНОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА 25 января 2013 г No 46 «Об установлении перечня местных автомобильных дорог Гродненской области»
- Решение Витебского областного исполнительного комитета от 02.06.2005 N 363 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Витебской области»
- Решение Могилевского областного исполнительного комитета от 28.12.2005 N 30-2 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Могилевской области»
- Просьба
- Знайсьці і запрасіць удзельнікаў да ўдзелу ў праекце простым тэкстам перапіскі або выкарыстоўваючы шаблён:↓
{{Удзельнік/Запрашэньне да вікіпраекту Беларусь}}
Для таго, каб прыняць удзел у праекце, проста пастаўце тут свой вікіподпіс (ўвесьці запар 4 хвалістыя знакі ~ і клікнуць «захаваць старонку»). І на старонках абмеркаваньняў стаўце свой аўтаматычны подпіс з дапамогай чатырох знакаў (~~~~), таксама — і ў акне рэдагаваньня. Таксама вы можаце прымацаваць на сваёй старонцы шаблён (нэўтральны для захаду і ўсходу Беларусі)
{{Удзельнік/Праект Беларусь}}↓ :
Гэты ўдзельнік працуе ў праекце «Беларусь» |
- Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) з 11.03.2010 (стваральнік і каардынатар)
- ✍ Крупскі Алег гут · ун @ 15:52, 28 лютага 2014 (FET)
- Удзельнік:W 10:28, 4 чэрвеня 2020 (UTC+3)
- Глядзіце: Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Праект:Беларусь
- Глядзіце: Вікіпэдыя:Апытаньні, Вікіпэдыя:Галасаваньні, Вікіпэдыя:Абмеркаваньне правілаў, а таксама абмеркаваньні іншых матэрыялаў на адпаведных старонках.