Вікіпэдыя:Абмеркаваньне правілаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гэтая старонка зьмяшчае сьпіс былых і бягучых абмеркаваньняў правілаў беларускай Вікіпэдыі. Акрамя гэтага тут жа можна пачаць абмеркаваньне новага правіла, унясеньне зьмен і дапаўненьняў ва ўжо існуючыя.

Па выніках абмеркаваньня:

  • прапанова можа быць адхілена, калі ніхто не падтрымаў яе ці ўсе аргумэнты «за» былі абвергнуты;
  • прапанова можа быць прынятая, калі ніхто не выказаўся супраць ці ўсе аргумэнты «супраць» былі абвергнуты;
  • дадзены рэкамэндацыі для далейшых дзеяньняў, калі не атрымоўваецца дасягнуць кансэнсусу цягам доўгага часу.

На гэтай старонцы не праводзяцца галасаваньні!

Не аргумэнтаваныя «галасы» ня ўлічваюцца пры падвядзеньні вынікаў.

Не існуе дакладнага інтэрвалу часу, які адводзіцца на абмеркаваньне. Яно закрываецца тады, калі відавочна, што кансэнсус на прыняцьце ці непрыняцьце той ці іншай прапановы знойдзены. Не рэкамэндуецца закрываць абмеркаваньне раней 7 дзён пасьля яго пачатку, аднак замаруджваньне на тэрмін болей месяца таксама не пажадана.

Каб пачаць новае абмеркаваньне, стварыце пад-старонку з яго назвай (увесьці ў поле ніжэй назву і націснуць кнопку «Стварыць»), а пасьля:

  • дадайце спасылку на яго ў табліцы ніжэй;
  • дадайце паведамленьне аб ім у шаблён {{Актуальна}};
  • зрабіце паведамленьне на форуме «Навіны»;
  • пры неабходнасьці зрабіце дадаткова паведамленьне ў адпаведных тэматычных абмеркаваньнях.


Сьпіс абмеркаваньняў

Дата пачатку
абмеркаваньня
Старонка абмеркаваньня правіла Старонка правіла Хада абмеркаваньня
2014
30.08 Выкарыстаньне сынонімаў у назвах артыкулаў і катэгорыяў Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў Унесеныя зьмены ў пагадненьні
2009
14.03 Катэгарызацыя артыкулаў пра асобы Катэгарызацыя артыкулаў пра асобы Не прынятае
21.01 Нэўтральны пункт гледжаньня Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня Закрытае. Правіла вынесена на галасаваньне.
2008
17.10 Абмеркаваньне Вікіпэдыя:Дробная праўка Вікіпэдыя:Дробная праўка Прынятае як старонка дапамогі
15.10 Абмеркаваньне пагадненьня па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула Пагадненьне па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула Прынятае як афіцыйная рэкамэндацыя