Уладзімер Хільмановіч
Уладзімер Хільмановіч | |
Уладзімер Іванавіч Хільмановіч | |
Дата нараджэньня | 6 красавіка 1967 (57 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, гісторык |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Сайт | www.facebook.com/zprava |
Уладзі́мер Хільмано́віч (нар. 6 красавіка 1967 году, в. Каменка Шчучынскага раёну) — беларускі гісторык, журналіст.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1984 годзе на выдатна скончыў Ракавіцкую сярэднюю школу. З 1984 па 1991 гады вучыўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Паводле адукацыі — гісторык, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплінаў. З чэрвеня 1985 па чэрвень 1987 году служыў у савецкім войску.
З 1991 па 1998 гг. працаваў настаўнікам у СШ №20 Горадні, навуковым супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага музэю гісторыі рэлігіі і мэтадыстам Гісторыка-мэмарыяльнага цэнтру аддзелу культуры Гарадзенскага гарвыканкаму. У 1998 годзе скончыў асьпірантуру пры катэдры тэорыі і гісторыі беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (спэцыялізацыя — канфэсійная гісторыя). У 1997—1998 гадах працаваў на Гарадзенскім абласным тэлебачаньні.
Аўтар і распрацоўнік, кіраўнік шэрагу адукацыйных праектаў, сурэдактар сэрыі брашураў для настаўнікаў «Праз адукацыю — да грамадзянскай супольнасьці» (выйшла 10 кніг, Шчэцін, 2001—2006), адзін з аўтараў і рэдактараў кнігі «Białoruskie wędrówki», аўтар шматлікіх аналітычных публікацыяў. Актыўны дзеяч грамадзка-палітычнага руху з 1987 году. Адзін з заснавальнікаў першай у Заходняй Беларусі моладзевай грамадзкай арганізацыі «Заходне-Беларускае згуртаваньне моладзі» (1989). Стаяў ля вытокаў стварэньня Гарадзенскай асацыяцыі маладых навукоўцаў «Віт» (1995), Гарадзенскага рэгіянальнага цэнтру інфармацыйнай падтрымкі грамадзкіх ініцыятываў «Трэці сэктар» (1996), адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускага краязнаўчага таварыства імя Тодара Нарбута і іншае.
У 2000—2003 гадах — намесьнік старшыні Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі БАЖ. Сябра ГА Беларуская асацыяцыя журналістаў, Міжнароднай асацыяцыі журналістаў і Асацыяцыі спартовай прэсы Рэспублікі Беларусь. Друкаваўся ў газэтах «Літаратура і мастацтва», «Гродзенская праўда», «Футбол Беларуси», «Прессбол», «Пагоня» (цягам 9 гадоў), «Наша Ніва», «Биржа информации» і іншых. Быў сувыдаўцом інфармацыйна-аналітычнага бюлетэня «Свой Лад» (2002—2004). З 2004 году стала друкуецца ў беластоцкай газэце «Ніва» і на інтэрнэт-сайтах. Аўтар Беларускага календара-даведніка (Вільня, 2007)[1].
З чэрвеня 2008 году вядзе перадачы «Беларускае золата», «Імёны Гародні» і «Краязнаўчыя кропкі» на радыё «Рацыя» (Беласток)[2].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадзкія рухі і супольнасьці / Пшэмыслаў Фенрых. — Шчэцін: Фонд імя Льва Сапегі, 2002. — 68 с. — (Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасьці). — ISBN 83-88044-26-5
- Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень. — Вільня: Гудас, 2007. — 184 с. — 300 ас. — ISBN 998-6952-02-2
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сяргей Астраўцоў (22 кастрычніка 2007) Беларускі каляндар на кожны дзень Грамадзтва. Радыё «Свабода». Праверана 1 студзеня 2013 г.
- ^ Хільмановіч Уладзімер Беларускія аўтары. Kamunikat.org. Праверана 1 студзеня 2013 г.