Леанід Судаленка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанід Судаленка
Дата нараджэньня 23 верасьня 1966(1966-09-23) (57 гадоў)
Месца нараджэньня
Занятак палітычны вязень, праваабаронец
Месца працы
Узнагароды Прэмія «Свабода-Роўнасьць-Братэрства»(fr) (2018)
«Праваабаронца году» (2019)
Прэмія «Чалавек чалавеку»(en) (2020)

Леані́д Леані́давіч Суда́ленка (нар. 23 верасьня 1966) — беларускі праваабаронца, палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.

Палітычны перасьлед[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старшыня гомельскай філіі Вясны. У час пратэстаў у Беларусі й рэпрэсіяў з боку ўладаў арыштаваны 18 студзеня 2021 году ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК РБ (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). У той жа дзень адбыўся ператрус у сядзібе Грамадзка-палітычнага цэнтру, дзе месьцілася філія.

20 студзеня 2021 году сумеснаю заяваю дзесяці арганізацыяў, сярод якіх Вясна, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, Беларуская асацыяцыя журналістаў, быў прызнаны палітычным вязьнем. 16 чэрвеня 2021 году шэфства над палітвязьнем узяў Канстантын фон Ноц, дэпутат Бундэстагу[1].

Закрыты судовы працэс распачаўся 3 верасьня 2021 году ў Гомлі. Дапамогу людзям — юрыдычную, фінансавую — улады трактавалі як «арганізацыю й фінансаваньне беспарадкаў»[2].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За праваабарончую дзейнасьць атрымаў францускую Прэмію «Свабода-Роўнасьць-Братэрства» за 2018 год.

У 2019 годзе беларускаю праваабарончаю супольнасьцю быў узнагароджаны Нацыянальнаю прэміяю за дасягненьні ў галіне правоў чалавека як «Праваабаронца году».

Разам з арыштаванымі калегамі па «Вясьне» Марфаю Рабковаю, Тацьцянаю Ласіцаю, Андрэем Чапюком вясною 2021 году атрымаў прэмію «Чалавек чалавеку», узнагароду ў галіне правоў чалавека, за 2020 год[3][4].

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, у сям’і Судаленкаў чацьвёра сыноў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]