Алена Масьлюкова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алена Маслюкова
Дата нараджэньня 6 лютага 1965(1965-02-06) (59 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак праваабаронка
Узнагароды "Грамадская лідарка году-2019" ў прэміі Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці

Алена Аляксандраўна Маслюкова (6 лютага 1965 года, Светлагорск) — беларуская экалагічная актывістка і праваабаронца, кіраўніца светлагорскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна»[1].


Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алена Маслюкова нарадзілася 6 лютага 1965 года ў горадзе Светлагорск Гомельскай вобласці. У 1988 годзе скончыла[2] Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Гісторыя» з прысваеннем кваліфікацыі «Гісторык. Выкладчык гісторыі і грамадазнаўства».

З 1988 па 1996 год працавала ў светлагорскай школе №10, дзе выкладала гісторыю і грамадазнаўства. У 1996 годзе пачала выкладаць гістарычныя дысцыпліны і сусветную мастацкую культуру ў светлагорскай філіі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. Працавала ў дадзенай установе да 2001 года да моманту яе рэарганізацыі.

З 2001 па 2014 год зноў працавала ў школе. 6 лютага 2014 года выйграла светлагорскі раённы конкурс «Настаўнік года», а 1 ліпеня таго ж года атрымала паведамленне ад дырэктаркі школы, што ёй не працягваюць кантракт. У СМІ пісалі[3], што гэта адбылося праз яе актывістскую дзейнасць і актыўную грамадскую пазіцыю.

З 2015 года ўзначальвае светлагорскую філію Праваабарончага цэнтру «Вясна». Асноўнай спецыялізацыяй Алены Маслюковай стала абарона экалагічных правоў. З’яўляецца адной з лідарак ініцыятывы супраць запуску завода па вытворчасці бялёнай цэлюлозы ў Светлагорску. 9 кастрычніка 2018 года праваабаронцу Алену Маслюкову суд Светлагорскага раёну пакараў штрафам[4] у 612,5 беларускіх рублёў, прызнаўшы яе арганізатаркай флэшмобу супраць «смярдзючага» заводу, які прайшоў 15 верасня ў Светлагорску[5].

Таксама Алена ўдзельнічае ў кампаніях Праваабарончага цэнтру «Вясна»: «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання»[6], «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і іншыя. Актыўна бярэ ўдзел у інфармацыйных акцыях праваабаронцаў[7].

1 чэрвеня 2019 года Алена Маслюкова была абраная[8] ў кіруючы склад Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў — Рабочую групу ў секцыю «Правы чалавека». Акрамя яе ў гэтую секцыю ўваходзіць старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак.

У 2020 годзе Алена Маслюкова стала гераіняй[9] міжнароднага фотаконкурсу «Партрэты сілы»[10] Фонда Дамоў правоў чалавека, прысвечаны жанчынам-праваабаронцам.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2019 годзе Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў узнагародзіла [11] Алену Маслюкову ў прэміі Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці як «Грамадскую лідарку году». Праваабаронца падзяліла першае месца з актывісткай Святланай Гатальскай з руху «Маршыруй, дзетка!»[12], які прасоўвае ў Беларусі прыняцце закону аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.

Інфармацыя ў СМІ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Kyky.org: Шукаем працу «Настаўніцы года», якую звольнілі за «дэструктыўныя думкі»[13];
  2. DW: Как лучшую учительницу Светлогорска уволили за политику [14];
  3. «Народная Воля»: Алена Маслюкова: «У школу вяртацца не збіраюся…»[15];
  4. «Радыё Свабода»: У Сьветлагорску за флэшмоб супраць кітайскага заводу аштрафавалі праваабаронцу і актывіста[16];
  5. «Зялёны партал»: «Вучні разам з бацькамі хадзілі ў пракуратуру, каб вярнуць мне працу»[17];
  6. «Еўрарадыё»: «Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі»: Алена Маслюкова і светлагорскі «Бумажнік»[18];
  7. Алену Маслюкову абралі ў Рабочую групу Асамблеі НДА [19];
  8. «Зялёны партал»: Светлагорская актывістка стала Чэмпіёнкай грамадзянскай супольнасці Беларусі[20];
  9. «Вясна»: «Светлагорскі завод — гэта фіяска Прэзідэнта, фіяска ўрада і канцэрна»[21];
  10. «Вясна»: Праваабаронца Алена Маслюкова — гераіня міжнароднай фотавыставы «Партрэты сілы»[22];
  11. humanrightshouse.org: Фатограф Дар’я Сапранецкая: «Мяне зачапіла гісторыя супрацьстаяння адной жанчыны і цэлага заводу»[23].

Відэа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Белсат «Аб’ектыў»: Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску разарваў дамову з Кітаем[24];
  2. «Вясна»: Суд над праваабаронцай Аленай Маслюковай у Светлагорску[25];
  3. «Еўрарадыё»: Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі. Светлагорск [26].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Праваабарончы цэнтр «Вясна»
  2. ^ «Еўрарадыё»: «Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі»: Алена Маслюкова і светлагорскі «Бумажнік»
  3. ^ Kyky.org: Шукаем працу «Настаўніцы года», якую звольнілі за «дэструктыўныя думкі»
  4. ^ «Радыё Свабода»: У Сьветлагорску за флэшмоб супраць кітайскага заводу аштрафавалі праваабаронцу і актывіста
  5. ^ «Радыё Свабода»: «Арыштуй нас! Нам усё роўна, дзе паміраць». У Сьветлагорску прайшоў флэшмоб супраць кітайскага заводу
  6. ^ «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання»
  7. ^ «Вясноўцы» адзначылі Міжнародны дзень Мандэлы інфармацыйнай акцыяй
  8. ^ «Вясна»: Алену Маслюкову выбралі ў Рабочую групу Асамблеі НДА
  9. ^ «Вясна»: Праваабаронца Алена Маслюкова — гераіня міжнароднай фотавыставы «Партрэты сілы»
  10. ^ Portraits of Strength: Women Defending Human Rights 2020
  11. ^ Светлагорская актывістка стала Чэмпіёнкай грамадзянскай супольнасці Беларусі
  12. ^ Маршыруй, дзетка!
  13. ^ Kyky.org: Шукаем працу «Настаўніцы года», якую звольнілі за «дэструктыўныя думкі»
  14. ^ DW: Как лучшую учительницу Светлогорска уволили за политику
  15. ^ Народная Воля": Алена Маслюкова: «У школу вяртацца не збіраюся…»
  16. ^ «Радыё Свабода»: У Сьветлагорску за флэшмоб супраць кітайскага заводу аштрафавалі праваабаронцу і актывіста
  17. ^ «Зялёны партал»: «Вучні разам з бацькамі хадзілі ў пракуратуру, каб вярнуць мне працу»
  18. ^ «Еўрарадыё»: «Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі»: Алена Маслюкова і светлагорскі «Бумажнік»
  19. ^ Алену Маслюкову абралі ў Рабочую групу Асамблеі НДА
  20. ^ «Зялёны партал»: Светлагорская актывістка стала Чэмпіёнкай грамадзянскай супольнасці Беларусі
  21. ^ «Вясна»: «Светлагорскі завод — гэта фіяска Прэзідэнта, фіяска ўрада і канцэрна»
  22. ^ «Вясна»: Праваабаронца Алена Маслюкова — гераіня міжнароднай фотавыставы «Партрэты сілы»
  23. ^ humanrightshouse.org: Фатограф Дар’я Сапранецкая: «Мяне зачапіла гісторыя супрацьстаяння адной жанчыны і цэлага заводу»
  24. ^ Белсат «Аб’ектыў»: Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску разарваў дамову з Кітаем
  25. ^ «Вясна»: Суд над праваабаронцай Аленай Маслюковай у Светлагорску
  26. ^ «Еўрарадыё»: Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі. Светлагорск