Перайсьці да зьместу

Тартак (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Тартак
КраінаБеларусь
Плошча0,54 км²
Плошча вадазбору116 км²
Максымальная глыбіня11,4 м
Найбольшая даўжыня1,76 км
Найбольшая шырыня0,5 км
Даўжыня берагавой лініі4,44 км
Аб’ём вады2,5 млн м³
Каардынаты55°00′46,50″ пн. ш. 28°25′41,4″ з. д.HGЯO
Тартак на мапе Беларусі
Тартак
Тартак
Тартак

Тартак — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Царкавішча.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Ушача, якая працякае праз возера. Плошча Тартаку складае 0,54 км². Найбольшая глыбіня возера — 11,4 м. Даўжыня возера — 1,76 км, найбольшая шырыня — 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,44 км. Аб’ём вады ў возеры складае 2,5 млн м³, плошча вадазбору возера — 116 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 6—9 м і знаходзяцца пад лесам. На паўднёвым усходзе вышыня схілаў складае 10—15 м. Берагі возера нізкія, пяшчаныя, на пэўных учатках знаходзяцца пад хмызьняком, забалочаныя. На паўночным усходзе і паўднёвым захадзе знаходзіцца парослая хмызьняком пойма, шырыня якой скалае 100—150 м.

Дно вадаёма да глыбіні 2 м пяшчанае, на большых глыбінях дно высланае глеем.

У паўночнай частцы возера мае выспу, плошча якой складае 0,1 га (0,001 км²).

Уздоўж берагоў знаходзіцца вузкая паласа надводнай расьліннасьці, пашыраная да глыбіні 1,7 м. Падводныя макрафіты пашыраныя да глыбіні 3 м.

Возера Тартак злучанае ракой Ушача з азёрамі Мурагі на паўднёвым захадзеі Царкавішча на паўночным усходзе.

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1