Будзенічы (Барысаўскі раён)
Будзенічы лац. Budzieničy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Іканскі |
Вышыня: | 190 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 19 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 222135 |
СААТА: | 6208833011 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°31′28.99″ пн. ш. 28°17′53.99″ у. д. / 54.5247194° пн. ш. 28.2983306° у. д.Каардынаты: 54°31′28.99″ пн. ш. 28°17′53.99″ у. д. / 54.5247194° пн. ш. 28.2983306° у. д. |
± Будзенічы |
Будзе́нічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Мраю. Уваходзяць у склад Іканскага сельсавету Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 6 км на паўночны ўсход ад Іканаў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Будзін
Бодзін, пазьней Будын (Bodin, Budin) — імя германскага паходжаньня[2][3][4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1676 годзе Будзенічы ўпамінаюцца як маёнтак у Аршанскім павеце Вялікім Княстве Літоўскім[a].
У канцы ХVІ — першай палове ХVІІ стагодзьдзя Будзенічы былі вёскай, якая належала да Зэмбінскага маёнтку. У вёсцы дзеяла прыходзкая царква. Паводле іншых зьвестак, Будзенічы вядомыя ад XVIII стагодзьдзя[5].
Зь сярэдзіны ХVІІ стагодзьдзя зьвесткі пра Будзенічы на пэўны час губляюцца, што відаць зьвязана зь вельмі цяжкімі наступствамі тагачаснай вайны для краю наогул і гэтай вёскі ў прыватнасьці.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Будзенічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. Па гвалтоўнай ліквідацыі ўніяцтва Будзеніцкі прыход быў прымусова пераведзены ў маскоўскае праваслаўе.
У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя ў вёсцы ўжо не было прыходзкай царквы. Існавала толькі драўляная царква Зьвеставаньня Багародзіцы на могілках, якую збудаваў пан Сьлізень. Прыпісана яна была да прыходзкай царквы ў Карсакавічах.
У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя Будзенічамі валодаў спачатку Ёсіф Булгак, а потым яго дачка Тэрэзія (хутчэй за ўсё, яны набылі гэту зямлю ў Сьлізеняў па 1847 годзе). На 1876 год да маёнтку належала 7936 дзесяцін зямлі. Гэта было адно з найбуйнейшых тутэйшых землеўладаньняў. У гаспадарцы было два вадзяныя млыны, якія прыносілі штогод 300 рублёў прыбытку. У маёнтку займаліся ў вялікіх памерах рыбнай лоўляй: яна штогод прыносіла гаспадарам даходаў па 200 рублёў (на Барысаўшчыне ў такім маштабе лоўляй рыб ніхто болей не займаўся). Кіравала гаспадаркай маёнтку ў 1876 годзе беспасярэдне яго гаспадыня Тэрэзія Булгак.
На 1886 год у Будзенічах было 7 двароў, у якіх жыло 80 чалавек. Яны называліся сялом, у якім раз на год праводзіўся «таржок».
На 1890 год існавала Будзеніцкае сельскае таварыства, у якое ўваходзілі сяляне ня толькі саміх Будзенічаў, але і Бараўлянаў, Новага Селішча, Рудні, Сяльцу і Ўсохаў.
На мяжы ХІХ—ХХ стагодзьдзяў, як і паўсюль на Барысаўшчыне, у Будзенічах назіраўся значны рост колькасьці жыхароў. У 1909 годзе ў іх ужо было 18 двароў у якіх жыло 297 чалавек. Апроч таго, у маёнтку яшчэ жыло 27 чалавек. На могілках у пачатку ХХ стагодзьдзя, як і раней, існавала царква, якая была прыпісана да Карсакавіцкага прыхода.
Апошнім уладаром маёнтку ў Будзенічах быў Уладзіслаў Ёсіфавіч Панкевіч. Пры ім быў драўляны сядзібны дом, гаспадарчыя будынкі. Існавала дзьве сажалкі. Ад маёнтку ў бок Іканаў уздоўж дарогі была пасаджана дубовая алея.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Будзенічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.
Паводле некаторых зьвестак, у 1920-я гады сядзібны дом быў спалены.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будзенічы — вёска, якая разьмяшчаецца на поўначы Барысаўшчыны ў баку ад асноўных шляхоў. Ва ўсіх яе навакольлях знаходзяцца вялікія лясы. На поўначы ад вёскі па часткова забалочаных мясьцінах працякаюць некалькі невялікіх рэчак. На захадзе недалёка ад вёскі пачынаюцца балоты, якія цягнуцца на шмат кілямэтраў да Бярэзіны. Працягваюцца яны і далей у Бярэзінскім запаведніку і за ім.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1886 год — 7 двароў, 80 жыхароў
- 1897 год — 19 двароў, 138 жыхароў[6]
- 1909 год — 18 двароў, 297 жыхароў
- 1999 год — 50 жыхароў
- 2008 год — 13 двароў, 26 жыхароў
- 2010 год — 19 жыхароў
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Захаваліся падмуркі сядзібных будынкаў і склеп, зроблены з часаных камянёў. Сажалкі практычна цалкам парасьлі. Таксама захавалася дубовая алея, якая цягнецца ўздоўж шляху ад былога маёнтку больш чым на кілямэтар.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Зьвеставаньня Багародзіцы (драўляная)
- Царква
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ LVIA. F. 11, ap. 1, b. 747.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 72.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 323, 1140.
- ^ Knorr W. Die Familiennamen des Fürstenthums Lübeck. — Entin, 1876. S. 6.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 269.
- ^ Марцэлеў С. Будзенічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 76.
- ^ Марцэлеў С. Будзенічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 77.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1.
- Мяцельскі М. Будзенічы: вёска ля вялікіх лясоў і балот // Гоман Барысаўшчыны