Перайсьці да зьместу

Бразылія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Legobot (гутаркі | унёсак) у 18:14, 8 сакавіка 2013. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Бразылія
República Federativa do Brasil
Сьцяг Бразыліі Герб Бразыліі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: 'Ordem e Progresso (У перакладзе: «Парадак і прагрэс»)
Дзяржаўны гімн: «Hino Nacional Brasileiro»
Месцазнаходжаньне Бразыліі
Афіцыйная мова партугальская
Сталіца Бразылія
Найбуйнейшы горад Сан-Паўлу
Форма кіраваньня Фэдэратыўная рэспубліка
Дылма Русэф
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
5-е месца ў сьвеце
8 515 767 км²
0,65
Насельніцтва
 • агульнае (2012)
 • шчыльнасьць
5-е месца ў сьвеце
193 946 886
22/км²
СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва
7-е месца ў сьвеце
$2294 трлн
$11769
Валюта Бразыльскі рэал (R$) (BRL)
Часавы пас
 • улетку
BRT (UTC-2)
BRST (UTC-2)
Незалежнасьць
— аб’яўленая
— прызнаная
ад Партугаліі
7 верасьня 1822
29 жніўня 1825
Аўтамабільны знак BR
Дамэн верхняга ўзроўню .br
Тэлефонны код +55
Мапа Бразыліі
Мапа Бразыліі

Бразы́лія (па-партугальску: Brasil) — пятая паводле плошчы і колькасьці насельніцтва краіна сьвету; пры насельніцтве ў 186 мільёнаў чалавек Бразылія займае першае месца па яго колькасьці сярод краін Паўднёвай Амэрыкі. Бразыльскі карнавал ёсьць бадай самай вядомай зьявай жыцьця, якая адразу асацыюецца з Бразыліяй.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Бразыліі

Землі сучаснай Бразыліі былі заселеныя першымі людзьмі ня менш як 10 000 гадоў да адкрыцьця краіны эўрапейцамі.

У 1500 годзе партугалец Пэдра Альвараш Кабрал зьбіўшыся з курсу на шляху ў Індыю, прыстаў каля сучаснага Порта Шэгура. Было вырашана назваць тыя землі Тэра дэ Санта Круз, але назва не ўтрымалася. Упершыню афіцыйна назва Бразылія была ўжытая ў 1505 годзе.

У 1533 годзе калёнія была падзеленая на 15 капітанстваў (capitanias) на чале якіх стаяў губэрнатар (capitães).

У 1549 годзе было забаронена эксплюатаваць індзейцаў, якія прынялі хрысьціянства ў якасьці нявольнікаў, у тым самым годзе былі прывезеныя першыя нявольнікі з Афрыкі.

Палітыка

Палітычная сыстэма

Бразылія зьяўляецца прэзыдэнцкай рэспублікай. Прэзыдэнт і віцэ-прэзыдэнт выбіраюцца разам на 4 гады, з магчымасьцю перавыбараў. Парлямэнт дзьвюхпалатны: фэдэральны сэнат (81 месца) і палата дэпутатаў (513 месцаў).

У 2010 годзе адбыліся чарговыя выбары. 31 кастрычніка 2010 году прэзыдэнтам была выбрана Дылма Вана Русэф.


На 2006 год, сілы партыя якія маюць прадстаўнікоў у парлямэнце:

Замежная палітыка

Традыцыйна Бразылія была лідэрам у лацінаамэрыканскай супольнасьці й мела вельмі паважную ролю ў сыстэме калектыўнай бясьпекі, а таксама эканамічнай каапэрацыі паўднёвага паўшар’я. Цяпер Бразылія зьяўляецца сябрам Міжамэрыканскай дамовы ўзаемнай дапамогі, а таксама сябрам Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаў. Ня так даўно Бразылія пачала надаваць высокі прыярытэт дачыненьням са сваімі паўднёва-амэрыканскімі суседзямі й увайшла ў Амазонскі пакт, Асацыацыю лацінаамэрыканскай інтэграцыі і Мэркасур. Разам з Аргентынай, Чылі і ЗША, Бразылія адзін з гарантаў пэруанска-эквадорскага мірнага працэсу, а таксама Бразылія пасылала сваіх жаўнераў у складзе войскаў ААН, каб забясьпечыць спакой у Бэльгійскім Конга, на Кіпры, Мазамбіку, Анголе, Усходнім Ціморы. У 20042005 гадох уваходзіла ў склад Рады Бясьпекі ААН. Зараз прэтэндуе на ўваход на пастаяннай аснове разам зь Індыяй, Нямеччынай, Японіяй, ПАР.

Адкрытым пытаньнем бразыльскай замежнай палітыкі ёсьць некалькі неўрэгуляваных памежных справаў з Уругваем.

Узброеныя сілы

Бразылія мае найбольшыя ў Лацінскай Амэрыцы ўзброеныя сілы, якія з 1999 году падзяляюцца на тры роды войскаў. Поўная колькасьць войскаў складае 317 тыс. чалавек. У войска прызываюцца мужчыны ва ўзросьце 19 гадоў. Фінансаваньне дастаткова нізкае — толькі $9,9 млрд (1,1% СУП) у 2005 годзе. Але ў 2007 годзе прэзыдэнт Бразыліі, абяцаў адрадзіць ВПК і значна павялічыць асігнаваньні на войска. Адраджэньне ВПК, па ягоных словах, надасьць Бразыліі іншы ўзровень успрыманьня Бразыліі ў сьвеце. Напрыканцы 90-х гадоў ХХ стагодзьдзя ВПК Бразыліі прыносіў дастаткова вялізны кавалак прыбытку краіны, але за пераходны час, пасьля паразы вайсковай дыктатуры, стаўся неканкурэнтназдольным. Былі спыненыя шматлікія вайсковыя праграмы. Зараз паціху іх пачынаюць адраджаць. У тым ліку зь мінулага году адрадзілі праграму будаўніцтва атамнага падводнага чоўна.

Бразылія ў сваім складзе мае наземныя ўзброеныя сілы, марскі флёт (Marinha do Brasil) у складзе якога паветраныя сілы й марская пехота (Corpo de Fuzileiros Navais) а таксама паветраныя сілы (Forca Aerea Brasileira). Бразылія праводзіла праграму стварэньня ядзернае зброі, але па прыходзе да ўлады грамадзянскае ўлады праграмы была зачынена.

Геаграфія

Тэрыторыя Бразыліі займае амаль палову Паўднёвай Амэрыкі. На ўсходзе амываецца Атлянтычным акіянам.

Агульная даўжыня мяжы 22 452 км. Зь іх — узьбярэжжа 7491 км. Даўжыня межаў з суседнімі краінамі:

Найвышэйшым шчытом Бразыліі зьяўляецца Пік да Нэбліна — 3014 м н.у.м.

Найдаўжэйшай ракой Бразыліі зьяўляецца Амазонка, таксама вялікімі рэкамі зьяўляюцца:

Бразылія падзяляецца на 26 штатаў.

Насельніцтва

Асноўныя зьвесткі

Колькасьць насельніцтва — 201,1 млн (ацэнка на ліпень 2010)

Гадавы прырост — 1,2%

Сярэдняя працягласьць жыцьця — 69 гадоў у мужчын, 76 — у жанчын.

Этна-расавы склад — белыя 47,73%, мулаты (Pardo) 43,13%, чорныя 7,61%, іншыя (ў тым ліку японцы, арабы, індзейцы і г. д.) 1,52% (па перапісу 2010 года)

Мовы — партугальская (афіцыяльная й найбольш распаўсюджаная), а таксама выкарыстоўваюць гішпанскую, нямецкую, італьянскаю, японскаю і іншыя мовы.

Пісьменнасьць — 89% (ацэнка 2004 года)

Гарадское насельніцтва — 86% (ацэнка 2008 года)

Рэлігія

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Бразыліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA