Партыя працоўных (Бразылія)
Партыя працоўных | |
па-партугальску: Partido dos Trabalhadores | |
Заснавальнік | Луіс Інасію Лула да Сылва |
---|---|
Дата заснаваньня | 10 лютага 1980 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | сацыял-дэмакратыя[d] і дэмакратычны сацыялізм[d] |
Колькасьць | 1 400 000 |
Афіцыйны сайт | pt.org.br |
Па́ртыя працо́ўных (па-партугальску: Partido dos Tradalhadjres; PT) — палітычная партыя Бразыліі. Адна з найбуйнейшых у краіне. Партыя кантралюе Адзіны Прафцэнтар Працоўных, які налічвае 18 мільёнаў сяброў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваная ў 1980 годзе ў выніку моцных акцыяў пратэсту працоўнай клясы найбуйнейшых прамысловых цэнтраў краіны. У гэтак званае «чырвонае крыло» партыі ўвайшлі амаль усе дзейныя ў 1960—1970-я гады ультралевыя арганізацыі, прадстаўнікі інтэлектуальнай эліты, перш за ўсё ўнівэрсытэцкай прафэсуры. Афіцыйна была зарэгістраваная ў якасьці партыі 11 лютага 1982 году Найвышэйшым электаральным судом Бразыліі[1]. Першы партыйны білет належаў мастацкаму крытыку і былому актывісту трацкісту Марыю Пэдросе, а пасьля літаратурнаму навукоўцу Антонію Кандыду і гісторыку Сэржыю Буарке дэ Аланду[2]. Пазьней дачка Аланда Ганна дэ Аланда працавала міністаркай культуры ў кабінэце Дылмы Русэф.
З 1988 году партыя набыла папулярнасьць на нацыянальным узроўні, здабываўшы перамогі на выбары ў многіх найбуйнейшых бразыльскіх гарадах, як то Сан-Паўлу, Фарталеза, Бэлу-Арызонці, Порту-Алегры і Гаянія, а таксама ў некаторых важных штатах, як то Рыю-Грандзі-ду-Сул, Эсьпірыту-Санту і фэдэральнай акрузе. Гэтая пераможная сэрыя завяршылася перамогай кандыдата ў прэзыдэнты Лулы да Сылва ў 2002 годзе, які замяніў на пасадзе Фэрнанду Энрыке Кардозу з Бразыльскай сацыял-дэмакратычнай партыі.
Ідэалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Моцна ўплывалі на фармаваньне ідэалёгіі ПП ідэі марксызма-ленінізма, трацкізма, тэалёгія вызваленьня, трэцясьвятовы нацыяналізм і г. д. Выступаючы за дэмакратычны сацыялізм, партыя адхіляе як бюракратычны сацыялізм, існаваўшы ва Ўсходняй Эўропе, гэтак і сацыял-дэмакратыю заходняга ўзору.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Political parties registered under the Supreme Electoral Court». Tribunal Superior Eleitoral.
- ^ Juliana Sayuri. «Onde estão os intelectuais brasileiros». Fórum. São Paulo: Editora Publisher. — С. 20.