Лёндан (Канада)
| Лёндан | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | |||
|---|---|---|---|
| Правінцыя | Антарыё | ||
| Дата заснаваньня | 1826 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Заканадаўчы орган | London City Council[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 251 ± 1 м | ||
| Часавы пас | EDT[d] | ||
| Каардынаты | 42°58′03″ пн. ш. 81°13′57″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 519, 226 і 548 | ||
| Паштовы індэкс | N5V ke N6P | ||
| Сайт | london.ca (анг.) | ||
| Лёндан на мапе Канады Лёндан | |||
Лёндан (па-ангельску: London) — горад у Канадзе, разьмешчаны на паўднёвым-захадзе правінцыі Антарыё уздоўж Квэбэк-Віндсарскага калідору. Лёндан знаходзіцца на разьвілцы несуднаходнай ракі Тэмзы, прыкладна на паўдарогі паміж Таронта й Дэтройтам, што месьціца ў амэрыканскім штаце Мічыган. Лёнданскі Сіці зьяўляецца асобным муніцыпалітэтам, палітычна адасобленым ад графства Мідлсэкс.
Лёндан быў заснаваны эўрапейцамі паміж 1801 і 1804 гадамі Пэтэрам Гагерманам[3] і стала адной зь вёсак у 1826 годзе. З тых часоў, Лёндан значна пашырыўся ў найбуйнейшы муніцыпалітэт Паўднёва-Заходняга Антарыё, стаўшыся 15-м паводле велічыні муніцыпалітэтам Канады, далучыўшы многія зь невялікіх навакольных населеных пунктаў, якія атачалі яго. У горадзе актыўна разьвіваюцца такія галіны, як то адукацыя, ахова здароўя, турызм і вытворчасьць.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На месцы горада ў Сярэднявечча разьмяшчалася некалькі індзейскіх паселішчаў. Археалягічныя раскопкі пацьвярджаюць, што людзі тут жылі ў апошнія 10 тысяч гадоў. У 1793 годзе генэрал-лейтэнант Джон Грэйвэз Сымкаў абраў гэтае месца як будучую сталіцу Верхняй Канады, якую ён меў намер назваць Джарджына, у гонар караля Георга III. Але губэрнатар Карлтан палічыў будаўніцтва сталіцы пасярод густых лясоў немэтазгодным.
Упершыню Лёндан быў заселены эўрапейцамі ў 1801—1804 гадох, а ў 1826 годзе стаў вёскай. У 1845 годзе буйны пажар зьнішчыў вялікую частку паселішча, аднак у 1855 годзе ў горадзе ўжо пражывала больш за 10 тысяч чалавек, і Лёндан, атрымаў статус гораду. Пасьля Лёндан разросься, паглынаючы суседнія гарады, і ператварыўся ў самы буйны населены пункт паўднёва-заходняга Антарыё.
У мінулым для таго, каб патрапіць у Лёндан, ізаляваны ад больш населенай частцы правінцыі, трэба было прайсьці праз густы лес, за што Лёндан, атрымаў мянушку «Ляснога гораду».
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эканоміка Лёндана разьвіваецца за кошт вытворчасьці лякаматываў, бранятэхнікі, страхаваньня й інфармацыйных тэхналёгіяў.
Горад-сябар
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
- ↑ Canada 2021 Census
- ↑ St-Denis, Guy (1985). Byron:Pioneer Days in Westminster Township. Crinklaw Press. pp. 21–22. ISBN 0-919939-10-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |