Перайсьці да зьместу

Барысікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Барысікі (Пружанскі раён)»)
Барысікі
лац. Barysiki
Барысікі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Зеляневіцкі
Насельніцтва
колькасьць: 20 чал. (2012)[1]
колькасьць двароў: 14
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225158[2]
СААТА: 1256825004
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′42″ пн. ш. 24°36′37″ у. д. / 52.86167° пн. ш. 24.61028° у. д. / 52.86167; 24.61028Каардынаты: 52°51′42″ пн. ш. 24°36′37″ у. д. / 52.86167° пн. ш. 24.61028° у. д. / 52.86167; 24.61028
Барысікі на мапе Беларусі ±
Барысікі
Барысікі
Барысікі
Барысікі
Барысікі
Барысікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бары́сікі[3]вёска ў Беларусі, каля ўтоку ракі Хораўкі ў Шчыбу. Уваходзяць у склад Зеляневіцкага сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2012 год — 20 чалавек. Знаходзяцца за 40 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 37 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск (лінія БаранавічыСьвіслач), на аўтамабільнай дарозе Р98 «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“».

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад імя «Барыс», у памяншальнай форме — Барысік[4].

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Барысікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Барысікі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[6].

У 1939 годзе Барысікі ўвайшлі ў склад БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 году ў Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 году — Гарадзенскай вобласьці).

У часе Другой сусьветнай вайны нацысты забілі 80 жыхароў вёскі беларускай і жыдоўскай нацыянальнасьцяў[7].

На 2003 год у Барысіках было 18 двароў, на 2005 год — 20 двароў, на 2012 год — 14 двароў. Да 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Лыскаўскага сельсавету. Пастановай Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №261 7 верасьня 2006 году сельсавет скасавалі, яго вёскі ўвайшлі ў склад Зеляневіцкага сельсавету[8].

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 115 жыхароў (перапіс); 1970 год — каля 100 чал.; 1999 год — 40 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 33 чал.; 2005 год — 36 чал.[9]; 2010 год — 25 чал.; 2012 год — 20 чал.[1]
Надмагільле Томаша Казяроўскага на могілках у Барысіках

Непадалёк ад вёскі, па дарозе на Лыскаў, знаходзяцца могілкі, якія чакаюць улучэньня ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Тут пахаваныя прадстаўнікі шляхецкіх родаў Быхаўцаў, Валконскіх, Карпінскіх[10], генэралы артылерыі расейскага войска Томаш Казяроўскі і Ян Дварніцкі[11], і інш.

Увесну 2010 року была разрабаваная адна з магілаў, у якой пахаваны генэрал расейскага войска Станіслаў Юзэф Даніель Быхавец (1829—1883). Каля мармуровае пліты, якая прыкрывала магілу, былі зробленыя два падкопы і ўзламаная мэталічная труна. Пры гэтым былі пашкоджаныя рэшткі пахаванага. Бацька Станіслава Аляксандар Быхавец вядомы тым, што захоўваў рукапісныя хронікі XVI стагодзьдзя. Мяркуецца, што ў 1834 року менавіта ён перадаў гэтыя рукапісы гісторыку ВКЛ Тэадору Нарбуту[10], ад якога яны й атрымалі назву «Хроніка Быхаўца».

Былі заўважныя сьляды пашкоджаньняў і на некаторых іншых надмагільлях, але ўскрыць іх злачынцы ня здолелі. Пружанскі райаддзел міліцыі ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле 344 КК РБ «Наўмыснае разбурэньне, зьнішчэньне ці пашкоджаньне помнікаў гісторыі і культуры»[10].

На братэрскай магіле 80 мірных жыхароў вёскі, забітых нацысцкімі акупантамі, усталяваны абэліск (1980).

  1. ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
  2. ^ Алфавитный список улиц по Борисики (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 1 лістапада 2011 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 246.
  4. ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 13 сакавіка 2013. — № 20 (9565). — С. 6.
  5. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  6. ^ village: Borysiki (анг.) Baza Miejscowości Kresowych. Праверана 23 жніўня 2012 г.
  7. ^ 2. Śledztwa o szczególnym ciężarze gatunkowym prowadzone przez poszczególne Oddziałowe Komisje Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu. 2.1. Oddziałowa Komisja w Białymstoku // Informacja o działalności Instytutu Pamięci Narodowej — Komisji Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu w okresie 1lipca 2001r. — 30 czerwca 2002 r.. — Warszawa: wrzesień2002 r..
  8. ^ Решение Брестского областного Совета депутатов от 07.09.2006 N 261 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области» (рас.). Банк законов. Праверана 1 лістапада 2011 г.
  9. ^ Барысікі // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 493.
  10. ^ а б в Антонина Хокимова. Чёрные копатели выходят на «охоту» // Вечерний Брест. — 19 траўня 2010.
  11. ^ Марына Ахрамовіч. (21 траўня 2010) Вандалы разграбили могилу сына хранителя «Хроники Быховца» Культура. Раённыя будніПраверана 12 лютага 2012 г.
  12. ^ Lista nazwisk żołnierzy i oficerów, których depozyty są przechowywane w CAW (пол.). Centralne Archiwum Wojskowe im. mjr. Bolesława Waligóry. Праверана 23 жніўня 2012 г.
  13. ^ Lista nazwisk osób odznaczonych Orderem VIRTUTI MILITARI (пол.) Genealogia Janusz Stankiewicz. Праверана 23 жніўня 2012 г.