Барысікі
Барысікі | |
трансьліт. Barysiki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Зеляневіцкі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 20 чал. (2012)[1] |
колькасьць двароў: | 14 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225158[2] |
СААТА: | 1256825004 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′42″ пн. ш. 24°36′37″ у. д. / 52.86167° пн. ш. 24.61028° у. д.Каардынаты: 52°51′42″ пн. ш. 24°36′37″ у. д. / 52.86167° пн. ш. 24.61028° у. д. |
± Барысікі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бары́сікі[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Барысікі ўваходзяць у склад Зеляневіцкага сельсавету. Знаходзяцца за 40 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 37 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы — Сьвіслач. Насельніцтва на 2012 год — 20 жыхароў, 14 двароў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад імя «Барыс», у памяншальнай форме — Барысік[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За польскім часам — у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[5].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці).
Падчас Другой сусьветнай вайны нацысты забілі 80 жыхароў вёскі беларускай і жыдоўскай нацыянальнасьцяў[6].
Да 2006 року вёска ўваходзіла ў склад Лыскаўскага сельсавету. Рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №261 7 верасьня 2006 року сельсавет скасаваны, яго вёскі ўвайшлі ў склад Зеляневіцкага сельсавету[7].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1959 год — 115 жыхароў (перапіс); 1970 год — каля 100 жыхароў; 1999 год — 40 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 33 жыхары, 18 двароў; 2005 год — 36 жыхароў, 20 двароў[8]; 2010 год — 25 жыхароў; 2012 год — 20 жыхароў, 14 двароў[1]
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтамабільная дарога Р98 «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“».
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Непадалёк ад вёскі, па дарозе на Лыскаў, знаходзяцца могілкі, якія чакаюць уключэньня ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Тут пахаваныя прадстаўнікі шляхецкіх родаў Быхаўцаў, Валконскіх, Карпінскіх[9], генэралы артылерыі расейскага войска Томаш Казяроўскі і Ян Дварніцкі[10], і інш.
Увесну 2010 року была разрабаваная адна з магілаў, у якой пахаваны генэрал расейскага войска Станіслаў Юзэф Даніель Быхавец (1829—1883). Каля мармуровае пліты, якая прыкрывала магілу, былі зробленыя два падкопы і ўзламаная мэталічная труна. Пры гэтым былі пашкоджаныя рэшткі пахаванага. Бацька Станіслава Аляксандар Быхавец вядомы тым, што захоўваў рукапісныя хронікі XVI стагодзьдзя. Мяркуецца, што ў 1834 року менавіта ён перадаў гэтыя рукапісы гісторыку ВКЛ Тэадору Нарбуту[9], ад якога яны й атрымалі назву «Хроніка Быхаўца».
Былі заўважныя сьляды пашкоджаньняў і на некаторых іншых надмагільлях, але ўскрыць іх злачынцы ня здолелі. Пружанскі райаддзел міліцыі ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле 344 КК РБ «Наўмыснае разбурэньне, зьнішчэньне ці пашкоджаньне помнікаў гісторыі і культуры»[9].
На братэрскай магіле 80 мірных жыхароў вёскі, забітых нацысцкімі акупантамі, усталяваны абэліск (1980).
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юзэф Данілік[11], польскі жаўнер, кавалер ордэну Віртуці Мілітары[12]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
- ^ Алфавитный список улиц по Борисики (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 1 лістапада 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 246
- ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 13 сакавіка 2013. — № 20 (9565). — С. 6.
- ^ village: Borysiki (анг.) Baza Miejscowości Kresowych. Праверана 23 жніўня 2012 г.
- ^ 2. Śledztwa o szczególnym ciężarze gatunkowym prowadzone przez poszczególne Oddziałowe Komisje Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu. 2.1. Oddziałowa Komisja w Białymstoku // Informacja o działalności Instytutu Pamięci Narodowej — Komisji Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu w okresie 1lipca 2001r. — 30 czerwca 2002 r.. — Warszawa: wrzesień2002 r..
- ^ Решение Брестского областного Совета депутатов от 07.09.2006 N 261 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области» (рас.). Банк законов. Праверана 1 лістапада 2011 г.
- ^ Барысікі // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 493
- ^ а б в Антонина Хокимова. Чёрные копатели выходят на «охоту» // Вечерний Брест. — 19 траўня 2010.
- ^ Марына Ахрамовіч. (21 траўня 2010) Вандалы разграбили могилу сына хранителя «Хроники Быховца» Культура. Раённыя будні. Праверана 12 лютага 2012 г.
- ^ Lista nazwisk żołnierzy i oficerów, których depozyty są przechowywane w CAW (пол.). Centralne Archiwum Wojskowe im. mjr. Bolesława Waligóry. Праверана 23 жніўня 2012 г.
- ^ Lista nazwisk osób odznaczonych Orderem VIRTUTI MILITARI (пол.) Genealogia Janusz Stankiewicz. Праверана 23 жніўня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Барысікі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў