Асошнікі
Асошнікі лац. Asošniki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Зеляневіцкі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 292 чал. (2012)[1] |
колькасьць двароў: | 129 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225157[2] |
СААТА: | 1256825061 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′54″ пн. ш. 24°40′2″ у. д. / 52.865° пн. ш. 24.66722° у. д.Каардынаты: 52°51′54″ пн. ш. 24°40′2″ у. д. / 52.865° пн. ш. 24.66722° у. д. |
± Асошнікі |
Асо́шнікі[3] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Шчыбы. Уваходзяць у склад Зеляневіцкага сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2012 год — 292 чалавекі. Знаходзяцца за 60 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 27 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск (лінія Баранавічы — Сьвіслач), на аўтамабільнай дарозе Н521 Ружаны — Лыскаў — Дабучын[4].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «асочнік», бо паселішча было населенае адмысловай вартай для аховы Белавескай пушчы[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX стагодзьдзі Асошнікі ўваходзілі ў склад Лыскаўскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, 775 дзесяцін[6].
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Асошнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Асошнікі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[8].
У 1939 годзе Асошнікі ўвайшлі ў склад БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці).
На 2003 год у Асошніках было 162 двары, на 2005 год — 158 двароў, на 2012 год — 129 двароў
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: каля 1901 году — 350 чал.; 1959 год — 452 чал. (перапіс); 1970 год — 652 чал.; 1999 год — 358 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 370 чал.; 2005 год — 327 чал.[9]; 2010 год — 265 чал.; 2012 год — 292 чал.[1]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мэмарыяльная калёна (XVIII—XIX стагодзьдзі)
- Курганны могільнік пэрыяду раньняга сярэднявечча (XI стагодзьдзе)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пётар Суцько — беларускі журналіст, заслужаны работнік культуры Беларусі[10]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
- ^ Алфавитный список улиц по Осошники (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 13 лютага 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 246.
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 17 сакавіка 2013 г.
- ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
- ^ Ososzniki (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 419
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Асошнікі, вёска. Radzima.net. Праверана 17 сакавіка 2013 г.
- ^ Асошнікі // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 490.
- ^ Сьвятлана Яскевіч.. Слова на разьвітаньне // Звязда Праверана 17 сакавіка 2013 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асошнікі , Radzima.org
- Асошнікі (рас.) на «Глобусе Беларусі»