Шэйпічы (Берасьцейская вобласьць)
Выгляд
Шэйпічы | |
трансьліт. Šejpičy | |
Месца нараджэньня Міхася Забэйды-Суміцкага | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Зеляневіцкі |
Насельніцтва: | 84 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225156[1] |
СААТА: | 1256825071 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°54′12″ пн. ш. 24°47′4″ у. д. / 52.90333° пн. ш. 24.78444° у. д.Каардынаты: 52°54′12″ пн. ш. 24°47′4″ у. д. / 52.90333° пн. ш. 24.78444° у. д. |
± Шэйпічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Шэ́йпічы[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Шэйпічы ўваходзяць у склад Зеляневіцкага сельсавету. Знаходзяцца за 48 км на паўночны ўсход ад Пружанаў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За польскім часам — фальварак Шайпякі сьпярша ў гміне Зельзін, а з 30 сьнежня 1922 — у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[3].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 — у Ружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці (8 студзеня — 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). З 25 сьнежня 1962 — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1959 год — 306 жыхароў (перапіс); 1970 год — 353 жыхары; 1999 год — 171 жыхар
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 143 жыхары, 81 двор; 2005 год — 126 жыхароў, 77 двароў[4]; 2010 год — 84 жыхары
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтамабільная дарога Р44 Горадня — Ружаны — Івацэвічы.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Братэрская магіла (1941—1944)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзіба
- Царква
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхась Забэйда-Суміцкі — беларускі сьпявак, тэнар
- Язэп Урбановіч — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падпольля і партызанскага руху на Берасьцейшчыне
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алфавитный список улиц по Шейпичи (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 247
- ^ Dziennik Ustaw. Poz. 1058, 1059 i 1060 №116 (пол.) Праверана 16 сакавіка 2012 г.
- ^ Шэйпічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 547
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шэйпічы (Берасьцейская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў