Гута (Пружанскі раён)
| Гута, трансьліт. Huta | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пружанскі |
| Сельсавет | Зеляневіцкі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 164 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°46′39″ пн. ш. 24°36′24″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 34 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1632 |
| Паштовыя індэксы | 225158 і 225178 |
| СААТА | 1256825025 |
| Нумарны знак | 1 |
| Гута на мапе Беларусі ± Гута | |
Гу́та[1] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Гута ўваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавету. Знаходзіцца за 40 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 37 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы — Сьвіслач.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За расейскім часам — у Лыскаўскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні. 133 дзесяціны, фальварак ва ўласнасьці Магілёўца[2]. У пачатку XX стагодзьдзя 160 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[3].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Ружанскага, з 25 сьнежня 1962 — Пружанскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 Гарадзенскай вобласьці).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1959 год — 169 жыхароў (перапіс); 1970 год — 152 жыхары; 1999 год — 48 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 50 жыхароў, 30 гаспадарак; 2005 год — 42 жыхары, 27 двароў[4]; 2010 год — 34 жыхары
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтамабільныя дарогі Р98 «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» і Н531 Кабылаўка — Гута[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 246
- ↑ Huta (5) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 603
- ↑ Гута, вёска. Radzima.net. Праверана 25 сакавіка 2012 г.
- ↑ Гута // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 502
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 25 сакавіка 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.