Перайсьці да зьместу

Апялянавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апялянавічы
лац. Apialanavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Зеляневіцкі
Насельніцтва
колькасьць: 7 чал. (2012)[1]
колькасьць двароў: 6
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225156[2]
СААТА: 1256825001
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°54′29″ пн. ш. 24°40′59″ у. д. / 52.90806° пн. ш. 24.68306° у. д. / 52.90806; 24.68306Каардынаты: 52°54′29″ пн. ш. 24°40′59″ у. д. / 52.90806° пн. ш. 24.68306° у. д. / 52.90806; 24.68306
Апялянавічы на мапе Беларусі ±
Апялянавічы
Апялянавічы
Апялянавічы
Апялянавічы
Апялянавічы
Апялянавічы

Апяля́навічы[3] — вёска ў Беларусі, каля ракі Шчыбы. Уваходзяць у склад Зеляневіцкага сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2012 год — 7 чалавек. Знаходзяцца за 60 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск (лінія Баранавічы — Сьвіслач), каля аўтамабільнай дарогі Н536 Ярашэвічы — Зіновічы — Магілёўцы[4].

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць альбо ад слова «апілоўшчык» — той, хто апілоўвае, піліць; альбо ад слова «апелян» — чалавек, які падаваў апэляцыю[5].

У XIX стагодзьдзі Апялянавічы ўваходзілі ў склад Зэльзінскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі[6].

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Апялянавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Апялянавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[8].

У 1939 годзе Апялянавічы ўвайшлі ў склад БССР, з 15 студзеня 1940 году ў складзе Ружанскага, з 25 сьнежня 1962 году — Пружанскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 году Гарадзенскай вобласьці).

На 2003 год у Апялянавічах было 16 двароў, на 2005 год — 12 двароў, на 2012 год — 6 двароў

  • XX стагодзьдзе: каля 1901 году — 150 чал.; 1959 год — 94 чал. (перапіс); 1970 год — 90 чал.; 1999 год — 34 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 21 чал.; 2005 год — 15 чал.; 2010 год — 10 чал.; 2012 год — 7 чал.[1]
  1. ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
  2. ^ Алфавитный список улиц по Апеляновичи (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 16 сакавіка 2013 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 246.
  4. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 16 сакавіка 2013 г.
  5. ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
  6. ^ Apelanowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 45
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ Апялянавічы, вёска. Radzima.net. Праверана 16 сакавіка 2013 г.