Цябе я апяваю (кніга)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Цябе я апяваю
Of Thee I Sing
Of Thee I Sing A Letter to My Daughters.jpg
Жанр: дзіцячая літаратура і кніга з карцінкамі
Аўтар: Барак Абама
Мова арыгіналу: ангельская
Публікацыя: 16 лістапада 2010
Выдавецтва: Knopf Books for Young Readers
Колькасьць старонак: 40
Папярэдні твор: Дзёрзкасьць надзеі
(The Audacity of Hope)
ISBN: 0-3758-3527-X

«Цябе я апяваю: ліст маім дочкам» (па-ангельску: Of Thee I Sing: A Letter to My Daughters) — зборнік дзіцячых апавяданьняў прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Барака Абамы з ілюстрацыямі Лорэна Лонга[1]. Кніга характаразавалася сваім выдаўцом як «даніна трынаццаці рэвалюцыйным амэрыканцам і ідэалам, якія сфармавалі нашу нацыю»[2]. Усе адлічэньні ад продажу кнігі, якія належаць аўтару, будуць скіраваныя ў Фонд дапамогі дзецям загінулых і параненых амэрыканскіх вайскоўцаў[3].

Першы наклад 40-старонкавага выданьня складзе 500 тысяч асобнікаў[4]. «Цябе я апяваю», па папярэднім заказам, меней чым за два дні трапіла ў топ-25 продажаў сайтаў Amazon.com і Barnes & Noble.com[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kehe, Marjorie (September 14, 2010) "Obama adds a children's book to his publishing credentials". The Christian Science Monitor. Праверана 14 верасьня 2010 г.
  2. ^ "Of Thee I Sing by Barack Obama"(анг.). Random House. Праверана 14 верасьня 2010 г.
  3. ^ Tapper, Jake (September 14, 2010) "Obama adds a children's book to his publishing credentials"(анг.). ABC News. Праверана 14 верасьня 2010 г.
  4. ^ Italie, Hillel (September 13, 2010) "Obama children's book 'Of Thee I Sing' out Nov. 16"(анг.). Associated Press. Праверана 19 верасьня 2010 г.
  5. ^ "Дзіцячая кніга Барака Абамы зрабілася хітом яшчэ да выхаду ў свет "(бел.). ПрайдзіСвет (17 верасьня 2010). Праверана 19 верасьня 2010 г.