Беларуская чыгунка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «БЧ»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Беларуская чыгунка
Абрэвіятура БЧ
Дата ўтварэньня 1991 год
Юрыдычны статус дзяржаўнае аб’яднаньне
Мэта забесьпячэньне чыгуначных перавозак
Штаб-кватэра Менск, вул. Леніна, д. 17
Начальнік Уладзімер Марозаў
1-ы намесьнік Ігар Шылаў
Галоўны інжынэр Валер Шубадзёраў
Кіроўны орган Управа
Матчына кампанія Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь
Зьвязаныя кампаніі «Белтрансаўтаматыка», «Белчыгунзаб», «Белчыгунпраект», Гомельскі вагонарамонтны завод
Сайт www.rw.by
Мапа Беларускай чыгункі.

     Менскае аддзяленьне

     Баранавіцкае аддзяленьне

     Берасьцейскае аддзяленьне

     Віцебскае аддзяленьне

     Гомельскае аддзяленьне

     Магілёўскае аддзяленьне

Будаўніцтва ўчасткаў сучаснай Беларускай чыгункі

Беларуская чыгунка — дзяржаўны апэратар чыгуначных лініяў у Беларусі; дзяржаўнае беларускае аб’яднаньне, падпарадкаванае Міністэрству транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўключана 84 арганізацыі і 3 прадстаўніцтвы. Начальнік чыгункі прызначаецца прэзыдэнтам, ягоныя намесьнікі ды галоўны інжынэр — ўрадам. З 2012 г. пасаду начальніка займае Уладзімер Марозаў. У 2013 г. Беларуская чыгунка ажыцьцявіла 68% грузавых і 38% пасажырскіх перавозак у краіне. Агульная працягласьць галоўных шляхаў БЧ складала больш за 7 тыс. км, электрыфікаваных лініяў — больш за 899 км [1]. На 1 студзеня 2012 году мела ў валоданьні 1691 пасажырскі вагон і 28 643 грузавых вагоны. Сярод грузавых вагонаў было 7027 цыстэрнаў (25%), 6914 паўвагоны (23%), 4617 крытых (16%), 2914 плятформы (10%) і 7171 іншых відаў[2].

27 лістапада 1996 году ўзнагароджана Ганаровай граматай Кабінэту міністраў Рэспублікі Беларусь[3].

Падпарадкаваныя ўстановы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад дзяржаўнага аб’яднаньня ўваходзяць:

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Статуту задачамі Беларускай чыгункі ёсьць:

Паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Электрацягнік Менскіх гарадзкіх лініяў Stadler FLIRT (ЭПг) на чыгуначным вакзале Менск-Пасажырскі

Сярод паўнамоцтваў Беларускай чыгункі:

  • вызначэньне чыгуначных перавозак;
  • пералічэньне прыбытку ў дзяржаўны каштарыс;
  • запазычваньне ў банкаў ды выпуск каштоўных папераў;
  • складаньне прапановаў у Міністэрства транспарту і камунікацыяў;
  • вызначэньне сваёй будовы, колькасьці ды ўмоваў аплаты працы супрацоўнікаў;
  • вядзеньне адзінага разьліку з урадам ды выканаўцамі паслугаў;
  • узгадненьне вонкавагаспадарчай дзейнасьці падпарадкаваных установаў[4].

Тэхнічныя характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эксплюатацыйная даўжыня чыгункі складае 5491,1 км, зь іх электрафікаваных — 1012,3 км (па стане на 1 студзеня 2015 году). Шляхавая гаспадарка Беларускай чыгункі складае каля 12 тыс. км чыгуначных шляхоў, зь якіх 7,2 тыс. км — галоўныя шляхі, 12,5 тыс. — стрэлачныя пераводы, 1902 — масты й шляхаправоды, 1803 — чыгуначныя пераезды.

Сярэднегадавы аб’ём перавозкі пасажыраў складае 90 млн чалавек.[5]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тэхнічныя характарыстыкі - Беларуская чыгунка(бел.). Карпаратыўны сайт БЧ (01 студзеня 2013). Праверана 7 жніўня 2014 г.
  2. ^ Вольга Бяляўская (10 красавіка 2012) БЧ плянуе павышаць хуткасьць руху пасажырскіх цягнікоў Інтэрв'ю. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012 г.
  3. ^ Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 27 ноября 1996 г. №757 «О награждении Белорусской железной дороги Почетной грамотой Кабинета Министров Республики Беларусь»(рас.)
  4. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2009 г. № 19(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (15 красавіка 2011). Праверана 5 студзеня 2012 г.
  5. ^ Пуці і пуцявая гаспадарка - Беларуская чыгунка(бел.). Карпаратыўны сайт БЧ (01 студзеня 2013). Праверана 7 жніўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]