Перайсьці да зьместу

Магілёўскі аддзел унутраных справаў на транспарце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магілеўскі аддзел унутраных спраў на транспарце
Знак МУС Беларусі
Агульная інфармацыя
Скарот Магілеўскі АУСТ
Дата ўтварэньня 31 сьнежня 1991 (34 гады таму)
Дата спыненьня існаваньня 31 жніўня 2021 году[1] (4гады (-оў))
Сядзіба Сьцяг Беларускай ССР212001 Беларусь, Магілёўская вобласьць, м. Магілёў, вул. Вакзальная, 1[2][3]
Каардынаты 53°55′31″ пн. ш. 30°20′14″ з. д.HGЯO
Службовыя мовы расейская
беларуская
Начальнік Сяргей Дворнікаў
Управа УУС Магілёўскага аблвыканкаму
Галоўная ўправа Прэзыдэнт Беларусі
МУС РБ
СС Старонка Управы Ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкому

Магілеўскі аддзел унутраных справаў на транспарце (скарочана Магілеўскі АУСТ) — аддзел унутраных справаў у м. Магілеў.

Падпарадкаваны быў УУС Магілеўскага аблвыканкаму. Разьмешчаны быў па адрасе: 212001 Беларусь, Магілёўская вобласьць, м. Магілёў, вул. Вакзальная, 1[4]. Меў таварыскія адносіны з Асіпавіцкім АУСТ і Бабруйскім АУСТ[5].

У 2017 годзе работнікі Магілёўскага АУСТ правялі мерапрыемствы па бясьпецы людзей на чыгунцы[6]. У 2019 годзе адбылося ўрачыстае сьвяткаваньне 100-годзьдзя заснаваньня АУСТ[7][8]. Савецкія ўлады заснавалі транспартную міліцыю ў Магілеве 27 сакавіка 1919 году. У лютым 2020 году правялі вынікі работы Магілеўскага АУСТ. Колькасьць злачынстваў на чыгунцы зьнізілася[9]. У 2021 годзе з 22 па 24 сакавіка 2021 году АУСТ праводзіў мерапрыемства пад назваю «Бясьпека». На ім міліцыя спрабавала зьвярнуць увагу грамадзян на парушэньні правілаў паводзін на чыгунцы[10].

Магілеўская абласная пракуратура правяла нараду з удзелам Начальнікаў Магілеўскага АУСТ і РАУС Магілёўскае вобласьці. На нарадзе адзначылі недахопы работы на чыгунцы[11].

Магілеўскі АУСТ меў лінейныя пункты. Напрыклад, Асіповіцкі АУС, які быў часткаю Магілеўскага АУСТ[12].

Магілеўскі АУСТ быў часткаю транспортнае міліцыі Беларусі. Начальніка АУСТ прызначаў Начальнік Магілеўскае абласное управы міліцыі.

Начальнікі АУСТ:

  • Сяргей Дворнікаў[13][a]

Канец дзейнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

29 сьнежня 2012 (13 гадоў таму) Магілеўскі АУСТ быў зьняты з уліку ў МНС РБ[14][15].

Прэзыдэнт Беларусі падпісаў Указ, які спыніў дзейнасьць Магілеўскага АУСТ 31 жніўня 2021 году[16].

  1. Па-расейску: «Сергей Дворніков».
  1. В Барановичах закрывается отдел транспортной милиции
  2. Сядзіба Магілеўскага АУСТ
  3. Пошук міліцыянэраў у Магілеўскі АУСТ
  4. Сядзіба Магілёўскага АУСТ
  5. Новы Начальнік Магілеўскага РАУС
  6. Поезд не объедет…(недаступная спасылка)
  7. Урачыстае мерапрыемства па 100-годзьзю Магілеўскага АУСТ
  8. Збор ахвіцэраў УУС Магілеўскага аблвыканкому
  9. Аэропорты. Вокзалы и поезда
  10. Асобнае мерапрыемства Магілеўскага АУСТ(недаступная спасылка)
  11. Прокуратура Могилевской области: на оперативном совещании обсудили профилактику правонарушений, угрожающих безопасности движения железнодорожного транспорта
  12. Асіповіцкі лінейны пункт
  13. Могилевский ОВДТ. Работа по общественному мнению
  14. Дзень зьняцьця з уліку ў Мінпадаткаў і збораў Беларусі
  15. Зьняцьце з уліку Магілеўскага АУСТ
  16. В Барановичах закрывается отдел транспортной милиции

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]