Перайсьці да зьместу

Гарадзенскі чыгуначны вузел

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гарадзенскі чыгуначны вузел — сукупнасьць чыгуначных дарог, якія зьвязвалі наступныя напрамкі з Горадні: Вільна (Летува), Масты, Беласток (Польшча). Уключаў прыпынкі: Горадня, Аўльс, Ласосна, Брузгі, Раённая. У часы СССР перавозілі грузы з-за межаў СССР, забясьпечваў перавозкі грузаў у нутры СССР і БССР, перавозіў людзей у нутры СССР, прадстаўляў прадпрыемствам Горадні вагоны і кантэйнэры для перавозкі грузаў.

Гарадзенскі вузел — самы стары вузел на сучасных землях Беларусі. Праезд цягнікоў праз Горадню пачаўся ў 1862 годзе па дарозе Варшава — Беласток — Горадня — Вільня — Дзьвінск — Пскоў — Санкт-Пецярбург. У час паўстаньня 1863 году на чыгунцы ў Горадні былі баі паўстанцаў і расейскага войска. Будынак вакзалу ў Горадні пабудавалі ў 1868 годзе. З 1915 па 1921 гады вузел не працаваў. У 1915 годзе Гарадзенскі вузел быў захоплены немцамі і быў пад іх уладаю да 1919 году. З 1919 па 1921 гады вузел пераходзіў з рук у рукі: БНР, Польшча, бальшавікі.

Рух па гарадзенскім вузьле аднавілі ў 1921 годзе. У 1939 годзе вузел перастаў рабіць з-за частых зьменаў улады:

  • СССР мае ўладау з 1939 па 1940
  • Нямеччына мае ўладу з 1941 па 1944

У 1944 СССР аднавіла ўладу над Гарадзенскім вузлом. За гады савецкае ўлады былі адноўленыя чыгуначныя рэйкі і масты. Вузел быў поўнасьцю абноўлены: прыпынкі і перагоны мелі сучасныя сродкі сувязі, пабудаваная электрычная сувязь стрэлак і знакаў на прыпынках Аўльс, Брузгі, Ласосна, Раённая. Былі мэханізаваныя работы перагрузкі замежных грузаў з вагонаў заходне-эўрапейскіх да вагонаў савецкае шырыні рэек. Была ўведзеная ў карыстаньне АСУ для збору ведаў па перавозках грузаў і людзей Беларускае чыгункі.

У 1986 годзе быў здадзены ў карыстаньне сучасны будынак вакзалу ў Горадні.

Паводле стану на 1989 год Гарадзенскі вузел меў[1]

  • вузлавую бальніцу
  • паліклініку
  • клюб
  • піянэрлягер
  • інтэрнат для работнікаў чыгункі

Прыпыненьне існаваньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 21 стагодзьдзі Гарадзенскі чыгуначны вузел прыпыніў свае існаваньне. У 2000-ыя гады ўрад Жэмойці разабраў чыгунку Вільня—Парэчча з-за вялікіх расходаў для карыстаньня. З гэтага часу цягнікі езьдзяць па чыгунцы Масты—Горадня—Беласток. Маецца таксама прагон Горадня—Парэчча, які мае толькі значэньне турыстычнае. З пачатакам вайны з Польшчаю стала пад пагрозаю існаваньне перагону Горадня—Беласток.

Вузлавая бальніца

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарадзенская вузлавая клінічная бальніца Беларускае чыгункі[2] — установа аховы здароўя ў месьце Горадня, вул. Будзённага, 2. Заснаваная ў 1802 годзе на складкі зацных мяшчанаў Горадні. У 1988 годзе бальніца мела:

  • 3 лячэбна-дыягнастычныя аддзелы на 160 ложкаў:
    • хірургічнае
    • прокталягічнае
    • тэрапэўтычнае
  • паліклініку
  • мэдпункт вакзалу
  • аздараўленчы пункт лякаматыўнага дэпо
  • лінейная лякарская амбуляторыя

У вузлавое бальніцы рабілі 31 лекар і 92 работнікаў сярэдніх мэдабслугі.

На аснове бальніцы рабіла катэдра хірургічных хваробаў № 2 Гарадзенскага мэдычнага інстытута.

Гарадзенскі чыгуначны вакзал[3] — памежны вакзал. У СССР ён быў памежным вакзалам 1-ае клясы. Ён абслугоўвае падарожных з Беларусі, Жэмойці, Ўкраіны, Польшчы, Расеі, Нямеччыны, Кітаю і г. д. У цэлым вакзал можа разьмясьціць каля 1 000 чалавек. У 1988 годзе ў сярэднім у год вакзал меў паток падарожных каля 1,5 млн чалавек. Прыгарадныя перавозкі робіцца дызэльнымі цягнікамі (у 1988 годзе было перавезена 602 тыс. падарожных).

Будынак ваказала быў пабудаваны ў 1986 годзе (Мосгіпратранс, арх. В. Грыгор’еў) на месцы будынку чыгуначннага вакзалу, пабудаванага ў 1868 годзе ў стыле клясыцызму. Разьмешчанае на прывакзальнае плошчы, замыкае вул. Ажэшка. Вакзал мае 3 паверхі са шкла, алюміня і бэтону. На 1-ым паверху мае людзкую сьвятліцу, дзе маюцца касы для продажу білетаў на прыгарадныя, міжгарадзкія і міжнародныя цягнікі і пакоі мытні. На 2-ім паверху знаходзяцца сьвятліца чаканьня, кавярня на 100 месцаў. У будынку месьціцца Гарадзенскі АУСТ.

  1. ^ Горадня. Энцыкляпэдычны даведнік. = Гродно. Энциклопедический справочник.. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Пятруся Броўкі, 1989. — С. 171—172. — 439 с. — 60 000 ас.
  2. ^ Горадня. Энцыкляпэдычны даведнік. = Гродно. Энциклопедический справочник.. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Пятруся Броўкі, 1989. — С. 105. — 439 с. — 60 000 ас.
  3. ^ Горадня. Энцыкляпэдычны даведнік. = Гродно. Энциклопедический справочник.. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Пятруся Броўкі, 1989. — С. 213. — 439 с. — 60 000 ас.