Маладачанскі чыгуначны вузел
Маладачанскі чыгуначны вузел[1] — сукупнасьць чыгуначных дарог, якія зьвязваюць наступныя напрамкі з Маладэчна: Вільня (Летува), Менск, Ліда, Крулеўшчына. У часы СССР перавозілі грузы з-за межаў СССР, забясьпечваў перавозкі грузаў у нутры СССР і БССР, перавозіў людзей у нутры СССР, прадстаўляў прадпрыемствам Маладэчна вагоны і кантэйнэры для перавозкі грузаў.
Заснаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чыгуначны вузел — важны вузел на сучасных землях Беларусі. Праезд цягнікоў праз чыгуначны вузел пачаўся ў 19 ст. У час паўстаньня 1863 году на чыгунцы ў месьце былі баі паўстанцаў і расейскага войска. З 1915 па 1921 гады вузел не рабіў. У 1915 годзе чыгуначны вузел быў захоплены немцамі і быў пад іх уладаю да 1919 году. З 1919 па 1921 гады вузел пераходзіў з рук у рукі: БНР, Польшча, бальшавікі.
Рух па чыгуначным вузьле аднавілі ў 1921 годзе. У 1939 годзе вузел перастаў рабіць з-за частых зьменаў улады:
- СССР мае ўладу з 1939 па 1940
- Нямеччына мае ўладу з 1941 па 1944
У 1944 СССР аднавіла ўладу над чыгуначным вузлом. За гады савецкае ўлады былі адноўленыя чыгуначныя рэйкі і масты. Вузел быў поўнасьцю абноўлены: прыпынкі і перагоны мелі сучасныя сродкі сувязі, пабудаваная электрычная сувязь стрэлак і знакаў на прыпынках. Была ўведзеная ў карыстаньне АСУ для збору ведаў па перавозках грузаў і людзей Беларускае чыгункі.