Дукштанскі чыгуначны вузел
Дукштанскі чыгуначны вузел[1] — сукупнасьць чыгуначных дарог, якія зьвязваюць наступныя напрамкі з Дукштаў у Друю. Перагон Дукшты—Друя праходзіў праз Браслаў.
Дукштанскі чыгуначны вузел быў зьвязаны з наступнымі местамі: Друя, Вільня, Дзьвінск. Яго пабудавалі і пусьцілілі ў работу ў 1933 годзе. Гэта была вузкакалейная чыгунка. Дзейнічаў Дукштоўскі чыгуначны вузел у складзе польскае чыгункі.
Пад час савецка-нямецкае вайны 1941—1945 гадоў Дукштанскі чыгуначны вузел выкарыстоўваўся для перавозкі паліцаяў і войскаў. Пасьля 1944 году Дукштанскі чыгуначны вузел прыйшоў у заняпад. Яго ніколі не аднавілі, бо дарога з Дукштаў на Друю ніколі не была адноўленая[2].
Пра час 1941—1944 гадоў спамінаў Юры Туронак у 2010 годзе:
Дзіўная была гэтая вузкакалейка — вагонікі падобныя да трамваяў. Цягнікі курсавалі ў той час рэдка і нерэгулярна, а ў паравозіках палілі дровы. Карысталіся «чыгункай» Дукшты — Друя пераважна мясцовыя жыхары, прычым, на добры лад, ніхто ня ведаў, якое прадпрыемства займалася яе эксплюатацыяй — беларускае ці літоўскае. Пасьля вайны вузкакалейку ліквідавалі, хаця для Браслаўшчыны яна была нейкім «акном у вялікі сьвет».
— За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны[3].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Жучкевич В. А. Дороги и водные пути Белоруссии / редактор Л. Ф. Верниковская, обложка В. И. Попова, художественный редактор Л. Г. Медведева, технический редактор В. П. Безбородова, корректор С. Р. Кузьмина. — Менск: БДУ імя В. Леніна, 1977. — С. 101—102. — 144 с. — 4700 ас.
- ^ Жучкевич В. А. Дороги и водные пути Белоруссии / редактор Л. Ф. Верниковская, обложка В. И. Попова, художественный редактор Л. Г. Медведева, технический редактор В. П. Безбородова, корректор С. Р. Кузьмина. — Менск: БДУ імя В. Леніна, 1977. — С. 118. — 144 с. — 4700 ас.
- ^ Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 46. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — ISBN 978-985-6887