Васілевіцкі чыгуначны вузел

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Васілевіцкі чыгуначны вузел[1] — сукупнасьць чыгуначных дарог, якія зьвязваюць наступныя напрамкі з Васілевічаў: Каленкавічы, Гомель, Лунінец. У часы СССР перавозілі грузы з-за межаў СССР, забясьпечваў перавозкі грузаў у нутры СССР і БССР, перавозіў людзей у нутры СССР, прадстаўляў прадпрыемствам Васілевічаў вагоны і кантэйнэры для перавозкі грузаў.

Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыгуначны вузел — важны вузел на сучасных землях Беларусі. Першы прыпынак быў пабудаваны ў 1886 годзе на лініі ГомельЖабінка. У 1911 годзе была пабудаваная чыгунка з Васілевічаў да м. Хвойнікі. Галоўная задача — перавозка тамтэйшае сыравіны — торфу.

У 1918 годзе вузел захапілі немцы. Рух па чыгуначным вузьле аднавілі ў 1921 годзе. Нямеччына мае ўладу з 1941 па 1944 гады. У 1944 годзе СССР аднавіла ўладу над чыгуначным вузлом. За гады савецкае ўлады былі адноўленыя чыгуначныя рэйкі і масты. Вузел быў поўнасьцю абноўлены: прыпынкі і перагоны мелі сучасныя сродкі сувязі, пабудаваная электрычная сувязь стрэлак і знакаў на прыпынках. Была ўведзеная ў карыстаньне АСУ для збору ведаў па перавозках грузаў і людзей Беларускае чыгункі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]