Перайсьці да зьместу

Чыгуначны вузел

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Від на вузлавую станцыю Дрэздэн, бачны электравоз БР 155 і аўтобусы «Ікарус» на плятформах.

Чыгуначны вузел — пункт перасячэньня або прымыканьня некалькіх чыгуначных ліній (мінімум трох[1]), шэраг зьвязаных злучальнымі хадамі станцый, якія працуюць па адзінай тэхналёгіі (ва ўзаемадзеяньні).

Мяжой вузла служаць ўваходныя сігналы прадвузлавых разьдзельных пунктаў. Чыгуначны вузел у буйных населеных пунктах зьяўляецца часткай транспартнага вузла, які прадстаўляе сабой комплекс транспартных прылад у раёне стыку розных відаў транспарту, сумесна выконваюць работы па абслугоўваньні транзітных, мясцовых і гарадзкіх перавозак. У транспартны вузел акрамя чыгунак могуць уваходзіць марскі, рачны парты, аўтамабільныя дарогі, сетка прамысловага транспарту, аэрапорты, сеткі трубаправоднага транспарту і гарадзкі транспарт.

У транспартным вузле адбываецца масавая перасадка падарожнікаў і перадача грузаў з аднаго віду транспарту на іншы. У агульнатранспартных вузлах доля тавараў, што ўвозяцца і вывозяцца грузаў чыгункай зьяўляецца пануючаю. Структура вагона - і пасажырапатоку ў транспартным вузле залежыць ад сацыяльна-эканамічных умоў раёна.

Чыгуначны вузел дзеліцца на:

  • вузлы з перавагай транзітнага вагонаструменю;
  • вузлы з вялікім аб'ёмам транзітнай і мясцовай работы;
  • вузлы з пераважным аб'ёмам мясцовай работы.

У тарыфных загадах па перавозцы падарожнікаў і грузаў на сеткі чыгунак чыгуначныя вузлы называюцца як транзітныя пункты, скарочанае пазначэньне: ТП.

Чыгуначны вузлы дзеляцца:

  • пазаклясныя вузлы;
  • буйныя вузлы;
  • вузлы з сярэднім аб'ёмам работы;
  • вузлы з малым аб'ёмам работы.

Межы паміж відамі падзелу чыгуначных вузлоў строга не ўстаноўлена. Чыгуначны вузел павінен мець разнастайнае тэхнічнае абсталяваньне.

Паводле тыпа чыгуначныя вузлы гэтак жа можна падзяліць на:

  1. Вузел з адной станцыяй, то ёсьць вузел пры скрыжаваньні дзвюх чыгуначных ліній з ня вельмі вялікім груза-(пасажыра-)струменем на адной або абодвух чыгуначных лініях. Прыкладам такога вузла служыць Васілевіцкі чыгуначны вузел.
  2. Вузел крыжападобнага тыпу, то ёсьць вузел, разьмешчаны на скрыжаваньні двух ліній крыж на крыж, як правіла такі вузел разьмешчаны на скрыжаваньні чыгуначных магістраляў з буйным груза - і пасажыраструменем. Прыкладам дадзенага вузла выступае Лідзкі чыгуначны вузел.
  3. Вузел мяшанага віду, то ёсьць вузел разьмешчаны паблізу буйнога прамысловага цэнтра, прыкладам такога вузла выступае Ялецкі чыгуначны вузел.
  4. Вузел кольцападобнага віду, то ёсьць вузел, разьмешчаны паблізу буйнога порта, прыкладам такога вузла служыць Растоўскі чыгуначны вузел.
  5. Вузел зьмешанага віду, то ёсьць вузел, у якім ужытыя некалькі тэхналёгій, звычайна такі вузел разьмешчаны паблізу буйнога порта і прамысловага цэнтра. Прыкладам такога вузла служыць Валгаградзкі чыгуначны вузел.
  6. Вузел тупіковага віду, то ёсьць вузел, у якім некалькі тупіковых станцый зьвязаны паміж сабой злучальнымі галінкамі. Прыкладам такога вузла служыць Маскоўскі вузел.
  7. Вузел радыяльнага тыпу. Прыкладам дадзенага вузла выступае Баранавіцкі чыгуначны вузел.

Асноўныя збудаваньні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя характэрныя для чыгуначнага вузла збудаваньні ўключаюць:

  • сартавальныя, грузавыя і/або пасажырскія станцыі;
  • злучэньня паміж асобнымі станцыямі;
  • абыходныя пуці;
  • станцыйныя збудаваньні для падарожнікаў;
  • лякаматыўныя і вагонныя дэпо;
  • тэхнічныя станцыі для рамонту і экіпіроўкі складаў.
  1. ^ Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 9. Динамика атмосферы — железнодорожный узел. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2007. — 767 с.: ил.: карт. (статья Железнодорожная станция)