Перайсьці да зьместу

Атлетык Більбао

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Атлетык Більбаа»)
Атлетык Більбао
Поўная назва па-ангельску: Athletic Club[1]
Заснаваны 18 ліпеня 1898
Горад Більбао, Гішпанія
Стадыён Сан-Мамэс
Умяшчальнасьць: 53 289
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2024—2025 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
athletic-club.eus (анг.) (гішп.) (баск.) (фр.)

«Атле́тык Більба́о» (па-гішпанску: Athletic Club de Bilbao) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Більбао (краіна Баскаў). Клюб быў заснаваны ў 1898 годзе, з 1928 году (з часу заснаваньня) выступае ў Ля Лізе. З усіх клюбаў заснавальнікаў толькі «Атлетык», «Рэал Мадрыд» і «Барсэлёна» ніколі не пакідалі найвышэйшы гішпанскі дывізіён.

Традыцыйныя клюбныя колеры ёсьць чырвона-белыя, за што клюб атрымаў мянушку «чырвона-белыя» (гішп. rojiblancos). Мянушка «львы» паходзіць з таго, што стадыён разьмешчаны побач з царквой Сьвятога Мамаса. Мамас у раньні пэрыяд хрысьціянства быў кінуты на разарваньне ільвам рымлянамі. Ільвы ня сталі есьці Мамаса. Пазьней ён быў прылічаны да ліку сьвятых.

Клюб вядомы сваёй кансэрватыўнай палітыкай у пляне выкарыстаньня толькі мясцовых футбалістаў. Гэта як выклікае крытыку, гэтак і зьяўляецца прадметам гонару. Аднак запрашэньне ў клюб атрмоўвалі ня толькі гульцы, якія нарадзіліся ў Краіне Баскаў, але й футбалісты зь іншых краінаў з басконскімі каранямі.

«Атлетык» зь першым Кубкам Гішпаніі

Футбол у Більбао зьявіўся дзякуючы дзьвюм групам людзей, зьвязаных зь Вялікабрытаніяй, гэта былі брытанскія сталявары й маракі й басконскія студэнты, якія вярнуліся з брытанскіх школ і ўнівэрсытэтаў.

У канцы XIX стагодзьдзя Більбао быў галоўным портам у самым сэрцы найважнейшай індустрыяльнай вобласьці зь вялікай колькасьцю жалезных шахтаў і вэрфяў. Тут была разьмешчана рухаючая сіла гішпанскай эканомікі, і таму гэта месца прыцягвала працоўных мігрантаў. Сярод іх былі й шахтары з паўночнага захаду Ангельшчыны й працаўнікі вэрфяў з Саўтгэмптану і Портсмуту. Брытанскія працоўныя прывезьлі сюды, як і ў многія іншыя куткі плянэты, гульню пад назвай «футбол». У пачатку 1890-х гэтыя працаўнікі сабраліся разам і сфармавалі футбольны клюб «Більбао».

Тым часам дзеці басконскай інтэлігенцыі адпраўляліся ў Вялікабрытанію навучацца інжынэрнай справе й камэрцыі. У Вялікабрытаніі басконскія студэнты зацікавіліся футболам, і па вяртаньні ў Більбао яны сталі праводзіць гульні з брытанскімі працоўнымі. У 1898 годзе студэнты з Гімназіі Самакоіс заснавалі «Клюб Атлетык» (Athletic Club — на ангельскі манер). У 1901 годзе адбыўся сход у кавярні Гарсія, на якім былі вызначаны правілы й статут клюбу.

У 1902 годзе два клюбы зь Більбао сфармавалі агульную каманду пад назвай «Клюб Біская» для ўдзелу ў першым розыгрышы Кубка Гішпаніі па футболе. Са спаборніцтваў яны вярнуліся з галоўным трафэем, абыграўшы клюб «Барсэлёну» ў фінале. Шмат у чым, гэты посьпех прывёў да таго, што ў 1903 годзе адбылося афіцыйнае зьліцьцё двух клюбаў пад агульнай назвай «Атлетык Більбао», у даслоўным варыянце «Клюб Атлетык зь Більбао». У тым жа годзе басконскія студэнты сфармавалі й каманду «Атлетык Мадрыд», які ў далейшым быў ператвораны ў «Атлетыка Мадрыд». Год стварэньня клюбу зьяўляецца дыскусійным пытаньнем сярод футбольных гісторыкаў. Афіцыйна дэкляруецца 1898 год, але некаторыя людзі лічаць, што сапраўдным годам стварэньня клюбу павінен лічыцца 1901 год. Ёсьць таксама і прыхільнікі 1903 году як адпраўнога пункту.

Такім жа спрэчным пытаньнем зьяўляецца й паходжаньне клюбных колераў. Хоць першапачаткова кашулі клюбу мелі белыя й сінія палоскі, у 1910 годзе гэтае спалучэньне зьмянілі на чырвоныя й белыя палоскі. Існуе тры вэрсіі, чаму гэта адбылося. Самая распаўсюджаная вэрсія кажа пра тое, што зьмена адбылася ва ўгоду брытанскім заснавальнікам клюбу, якія былі родам з Сандэрлэнду й Саўтгэмптану[3]. Паводле іншай вэрсіі чалец клюбу, які быў адпраўлены ў Вялікабрытанію закупіць бела-сініх футболак ня здолеў знайсьці такую ​​расфарбоўку й вярнуўся з футболкамі чырвона-белых колераў. Існуе таксама тэорыя, паводле якой чырвона-белыя колеры былі выбраны з-за іхнай таннасьці, паколькі чырвона-белае спалучэньне выкарыстоўвалася пры вырабе матрацаў. Такім чынам, абодва клюбы «Атлетык Більбао» й «Атлетыка Мадрыд» выкарыстоўвалі першапачаткова сіне-белую расфарбоўку, аднак, затым перайшлі на спалучэньне чырвонага й белага. Мадрыдзкі клюб зрабіў гэты крок першым, за што й атрымаў мянушку «Los Colchoneros», што перакладаецца прыкладна як «вытворцы матрацаў».

  • Уладальнікі Кубка Гішпаніі (25):
    • 1902, 1903, 1904, 1910, 1911, 1914, 1915, 1916, 1921, 1923,
    • 1930, 1931, 1932, 1933, 1943, 1944, 1945, 1950, 1955, 1956,
    • 1958, 1969, 1973, 1984, 2024
Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Унаі Сымон 1997
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Андоні Гарасабэль Edit this on Wikidata 1996
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Даніель Вівіян Edit this on Wikidata 1999
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Айтор Парэдэс Edit this on Wikidata 2000
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Ерай Альварэс Edit this on Wikidata 1995
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Мікель Вэсга Edit this on Wikidata 1993
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Алекс Бэрэнгер Edit this on Wikidata 1995
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Аян Сансэт 2000
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Іньякі Ўільямз Edit this on Wikidata (капітан) 1994
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Ніка Ўільямз 2002
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Горка Гурусэта Edit this on Wikidata 1996
12 Сьцяг Гішпаніі Аб Хэсус Арэса Edit this on Wikidata 1999
14 Сьцяг Францыі Аб Эмэрык Ляпорт Edit this on Wikidata 1994
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Іньіга Лекуэ Edit this on Wikidata 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Гішпаніі ПА Іньіга Галярэта Edit this on Wikidata 1993
17 Сьцяг Гішпаніі Аб Юры Бэршыш Edit this on Wikidata 1990
18 Сьцяг Гішпаніі ПА Мікель Хаўрэгісар Edit this on Wikidata 2003
19 Сьцяг Гішпаніі Аб Адама Байро Edit this on Wikidata 2002
20 Сьцяг Гішпаніі ПА Унаі Гомэс Edit this on Wikidata 2003
21 Сьцяг Гішпаніі Нап Маруан Санадзі Edit this on Wikidata 2001
22 Сьцяг Гішпаніі Нап Ніка Сэрана Edit this on Wikidata 2003
23 Сьцяг Гішпаніі Нап Робэрт Навара Edit this on Wikidata 2002
24 Сьцяг Гішпаніі ПА Бэньят Прадас Edit this on Wikidata 2001
25 Сьцяг Гішпаніі Нап Урка Ірурэтагаэна Edit this on Wikidata 1999
27 Сьцяг Мэксыкі Бр Алекс Падыльля Edit this on Wikidata 2003
29 Сьцяг Гішпаніі Аб Унаі Эгілюс Edit this on Wikidata 2002
30 Сьцяг Гішпаніі ПА Алехандра Рэга 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]