Ігар Дзянісаў
| Ігар Дзянісаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 траўня 1984[1][2] (41 год) | |
| Рост | 176 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2013 | Зэніт | 253 (23) |
| 2013 | Анжы Махачкала | 3 (0) |
| 2013—2017 | Дынама Масква | 62 (1) |
| 2016—2017 | → Лякаматыў Масква | 23 (1) |
| 2017—2019 | Лякаматыў Масква | 44 (0) |
| Зборныя | ||
| 2006 | Расея (да 21)[d] | 9 (1) |
| 2008—2016 | Расея | 54 (0) |
І́гар Дзяні́саў (па-расейску: Игорь Денисов; нар. 17 траўня 1984 году, Ленінград, СССР) — былы расейскі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Расеі. Заслужаны майстар спорту Расеі (2008).
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ігар зьяўляецца выхаванцам пецярбурскага футболу. За пецярбурскі «Зэніт» выступаў з 2001 году. Дэбютаваў у асноўным складзе клюбу ў 2002 годзе ў матчы супраць ЦСКА. Ужо з наступнага году ён атрымаў сталую прапіску ў аснове, толькі час ад часу прымаючы ўдзел у некаторых гульнях дубля. Пад кіраўніцтвам Дыка Адвакаата Ігар заваяваў разам з камандай тытулы чэмпіёна Расеі, уладальніка Супэркубка Расеі, Кубка й Супэркубка УЭФА.
Паводле вынікаў сэзону 2011—2012 гадоў быў прызнаны найлепшым футбалістам году паводле вэрсіі РФЗ.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]11 кастрычніка 2008 году Ігар дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Расеі ва ўзросьце 24 гадоў у матчы адборачнага цыклю чэмпіянату сьвету 2010 году супраць каманды Нямеччыны, выйшаўшы ў стартавым складзе й адыграўшы ўсе 90 хвілін.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Зэніт»:
- Чэмпіён Расеі: 2007, 2010, 2012
- Уладальнік Кубка Расеі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2008, 2011
- Уладальнік Кубка расейскай Прэм’ер-лігі: 2003
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2008
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2008
«Лякаматыў»:
- Чэмпіён Расеі: 2018
- Уладальнік Кубка Расеі: 2017, 2019
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ігар жанаты на Алене Дзянісавай. Мае чытырох дзяцей. Любіць сабак, шахматы й тэніс.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце «Зэніт»
- Профіль на сайце championat.ru