Перайсьці да зьместу

Аляксандар Какорын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Какорын
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 сакавіка 1991(1991-03-19)[1][2] (35 гадоў)
Рост 184 см
Вага 83 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Арыс Лімасол
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2013 Дынама Масква 114 (19)
2013—2016 Дынама Масква 57 (22)
2016—2019 Зэніт 62 (17)
2019—2020 Зэніт 0 (0)
2020 Сочы 10 (7)
2020—2021 Спартак Масква 8 (2)
2021—2024 Фіярэнтына 10 (0)
2022—2023 Арыс Лімасол 29 (13)
2023—2024 Арыс Лімасол 24 (7)
2024—4 Арыс Лімасол 30 (10)
Зборныя
2009—2011 Расея (да 21)[d] 17 (8)
2010 Расея (да 19)[d] 3 (2)
2011—2017 Расея 48 (12)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 верасьня 2025.

Алякса́ндар Како́рын (па-расейску: Александр Кокорин; нар. 19 сакавіка 1991 году, Валуйкі, СССР) — расейскі футбаліст, нападнік кіпрскага клюбу «Арыс» і нацыянальнай зборнай Расеі. У кастрычніку 2018 году быў арыштаваны паводле абвінавачваньня ў нападзе на чалавека. Пазьней гулец быў прызнаны вінаватым, праз што правёў у турме прыкладна год[3][4].

Перад сэзонам 2008 году Аляксандар падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Дынама». Клюб адчуваў цяжкасьці з нападнікамі, у выніку чаго 17-гадовы Какорын дэбютаваў у расейскай Прэм’ер-лізе ў матчы 24-га тура супраць «Сатурну» й забіў гол у матчы, які скончыўся на карысьць дынамаўцаў зь лікам 2:1[5], стаўшы самым маладым аўтарам гола ў тым чэмпіянаце.

3 ліпеня 2013 году на сходзе дырэктароў «Дынама» Какорын сказаў, што жадае працягнуць кар’еру ў «Анжы»[6]. Сума адчэпных склала 19 млн эўра. 10 ліпеня афіцыйны сайт «Анжы» абвесьціў, што Аляксандар далучыцца да каманды ў найбліжэйшыя дні[7]. 16 жніўня 2013 году Какорын вярнуўся ў «Дынама», гэтак і не згуляўшы за «Анжы» ніводнага матчу. Разам зь ім «Дынама» папоўнілі Ігар Дзянісаў і Юры Жыркоў.

У кастрычніку 2011 году сваёй добрай гульнёй Какорын заслужыў выклік у нацыянальную зборную Расеі на таварыскі матч супраць зборнай Грэцыі, у якім адбыўся ягоны дэбют за зборную.

«Зэніт»:

«Арыс»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]