Блэкбэрн Ровэрз
Блэкбэрн Ровэрз | |||||
Поўная назва | па-ангельску: Blackburn Rovers Football Club | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1875 | ||||
Горад | Блэкбэрн, Ангельшчына | ||||
Стадыён |
Іўуд Парк Умяшчальнасьць: 31 367 | ||||
Прэзыдэнт | Майк Чэстан[d] | ||||
Кіраўнік | V H Group[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Футбольная ліга | ||||
· 2023—2024 | 19 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы rovers.co.uk (анг.) |
«Блэ́кбэрн Ро́вэрз» (па-ангельску: Blackburn Rovers Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з гораду Блэкбэрну (Ланкашыр). Быў заснаваны ў 1875 годзе, а ў 1888 годзе стаў адным з клюбаў-заснавальнікаў Футбольнай лігі. Клюб таксама стаў заснавальнікам Прэм’ер-Лігі ў 1992 годзе й зьяўляееца адным з трох клюбаў, што мелі дачыненьне да стварэньня дзьвюх ангельскіх лігаў (акрамя «Блэкбэрну» гэта рабілі «Астан Віла» й «Эвэртан»). На хатняй арэне «Івуд Парк» граюць з 1890 году.
У XIX стагодзьдзі клюб некалькі разоў выйграваў кубак Ангельшчыны, але ў наступным стагодзьдзі гэта здарылася толькі аднойчы ў 1928 годзе. Акрамя таго двойчы ў даваеныя гады клюб станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны ў 1912 і 1924 гадох.
У 1992 годзе клюб патрапіў у толькі што створаную Прэм’ер-Лігу пасьля сэзону ў ніжэйшым дывізіёне, дзякуючы ангельскаму бізнэсоўцу Джэку Ўолкэру, што зьяўляўся дырэктарам клюбу на той час. Трэнэрам каманды быў вядомы ў мінулым футбольны гулец Кені Далгліш. У 1995 годзе клюб стаў чэмпіёнам Ангельшчыны, патраціўшы шмат грошай на здабытак такіх гульцоў, як то Алан Шырэр і Крыс Сатан. Але ўжо ў 1999 годзе клюб зноўку трапіў у ніжэйшы дывізіён. Праз два гады, пасьля сьмерці Ўолкэра, клюб вярнуўся ў Прэм’ер-Лігу.
За апошнія 10 гадоў клюб чатыры разы прымаў удзел у Лізе Эўропы, аднойчы як уладальнік Кубка лігі, двойчы як клюб, што заняў шостае месца ў чэмпіянаце Ангельшчыны й аднойчы праз кваліфікацыю Кубка Інтэртота. Дэвізам клюбу зьяўляецца выраз «Arte et labore», што ў перакладзе азначае — «Уменьнем і цяжкай працай».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]XIX стагодзьдзе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Блэкбэрн Ровэрз» быў заснаваны 5 лістапада 1875 году групоўкай выпускнікоў школы Шрусбэры, ініцыятыву якіх падтрымала група забясьпечаных мяшчанаў на сходзе ў гатэлі «Легер». У тым жа годзе, 18 сьнежня, каманда правяла свой першы матч, які завяршыўся нічыёй зь лікам 1:1. У пачатку сваёй гісторыі клюб ня меў уласнага стадыёна й існаваў выключна на грошы заснавальнікаў. Каманда зьмяніла шмат палёў, пакуль у рэшце ня быў пабудаваны «Івуд Парк», на якім «Блэкбэрн» выступае й па сёньняшні дзень, а сам стадыён зьяўляецца найстарэйшай футбольнай арэнай у Ангельшчыне. З 1878 году клюб выступаў у першынстве Ланкашыру, а ўжо на наступны сэзон каманда ўдзельнічала ў розыгрышы на Кубак Ангельшчыны. У 1882 годзе «Блэкбэрн Ровэрз» дайшлі да фіналу гэтага турніру, але прайгралі клюбу «Олд Ітоніянз» (цікавы факт, што на наступны год за іх адпомсьціў іншы клюб з гораду Блэкбэрн, які ўжо ня існуе «Блэкбэрн Алімпік»). Праз два гады, у 1884 годзе, «Блэкбэрн Ровэрз» усё ж такі заваявалі гэты трафэй, а так выйгравалі яго яшчэ два сэзоны запар. У 1888 годзе была заснавана Футбольная ліга, і «Ровэрз» сталі адным з клюбаў-заснавальнікаў. У пэрыяд з 1890—1891 гады клюб двойчы перамог у першынстве на Кубак Ангельшчыны, але дамагчыся самавітага посьпеху ў чэмпіянаце клюбу было не наканавана да пачатку XX стагодзьдзя.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Ангельшчыны: 1911—1912(1), 1913—1914(1), 1994—1995(2)
- Срэбны прызэр чэмпіянату Ангельшчыны: 1993—1994
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 1884, 1885, 1886, 1890, 1891, 1928
- Уладальнік Кубка ангельскай лігі: 2002
- Уладальнікі Супэркубка Ангельшчыны (па-ангельску: Charity Shield): 1912
Удакладненьні: (1) Дывізіён 1; (2) Прэм’ер-Ліга
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (анг.)