Аляксандар Анюкоў
| Аляксандар Анюкоў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 28 верасьня 1982[1][2][3] (43 гады) | |
| Рост | 178 см | |
| Вага | 67 кг | |
| Пазыцыя | скрайні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000 | Крылы Саветаў-2[d] | 18 (1) |
| 2000—2005 | Крылы Саветаў | 71 (3) |
| 2005—2020 | Зэніт | 272 (11) |
| 2018 | Зэніт-2[d] | 6 (1) |
| 2019—2020 | → Крылы Саветаў | 18 (0) |
| Зборныя | ||
| 2002—2003 | Расея (да 21)[d] | 8 (0) |
| 2004—2013 | Расея | 77 (1) |
Алякса́ндар Анюко́ў (па-расейску: Александр Анюков; нар. 28 верасьня 1982 году, Куйбышаў, СССР) — былы расейскі футбаліст, абаронца. На сваім рахунку мае 77 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Расеі. З 2009 па 2012 гады зьяўляўся капітанам «Зэніту», аднак у сакавіку 2012 году па асабістым жаданьні адмовіўся ад капітанскага статусу.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Крылы Саветаў»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футболам пачаў займацца ўсьлед за сваім старэйшым братам прафэсійным футбалістам Аляксеем. У шэсьць гадоў пачаў наведваць футбольную сэкцыю. У складзе «самарцаў» быў чэмпіёнам расейскай дзіцячай футбольнай лігі ў 1994 і 1995 годзе. Сэзон 2000 году пачаў у другім дывізіёне ў складзе «Крылаў Саветаў-2», выступаючы на пазыцыі лібэра. З гэтага сэзону абаронца спадабаўся Аляксандру Тарханава й стаў трэніравацца з асноўным складам самарскага клюбу, а 10 верасьня 2000 году ўпершыню згуляў у галоўнай камандзе ў Сочы ў кубкавай сустрэчы супраць «Жамчужыны» (1:0).
У чэмпіянатах краіны дэбютаваў 14 кастрычніка 2000 году ў матчы супраць «Зэніту» (0:1). За самарскі клюб правёў 71 матч чэмпіянату Расеі, забіў 3 галы.
«Зэніт»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У «Зэніт» перайшоў у ліпені 2005 году, калі самарскі клюб знаходзіўся ў крызіснай сытуацыі. Угаворы кіраўніцтва й асабістыя звароты віцэ-губэрнатара да гульца не пахіснулі жаданьня зьмяніць становішча й пераехаць у Пецярбург.
Зборная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступаў за юнацкую й моладзевую зборныя Расеі, з 2004 году рэгулярна запрашаецца ў галоўную каманду краіны.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Зэніт»:
- Чэмпіён Расеі: 2007, 2010, 2012, 2015, 2019
- Уладальнік Кубка Расеі: 2010, 2016
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2008, 2011, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2008
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2008
Расея:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы: 2008