Астурыйская мова
| Астурыйская мова (м’янма) | |
| asturianu, bable | |
| Ужываецца ў | Гішпанія |
|---|---|
| Рэгіён | Астурыя |
| Колькасьць карыстальнікаў | 550 000 |
| Клясыфікацыя | мовы Эўразыі |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | ня мае |
| Рэгулюецца | лацінка |
| Статус: | 6b Пад пагрозай[d][1] |
| Пісьмо | лацінскае пісьмо |
| Коды мовы | |
| ISO 639-3 | ast |
Астурыйская мова — раманская мова, належыць да астурлеонскай падгрупы ібэра-раманскіх моў, уяўляла сабою дыялектны кантынуўм. Іншы пашыраны пункт гледжаньня лічыць увесь гэты дыялектны кантынуўм адным астурлеёнскай мовай. З гэтага пункту гледжаньня астурыйская зьяўляецца адной з пісьмовых варыянтаў астурлеёнскай. Назва «астурыйская мова» ці «бабле» належыць да той часткі гэтага кантынуўму, якая знаходзіцца на тэрыторыі гішпанскай аўтаномнай супольнасьці Астурыя (іншыя лякальныя варыянты — мірандская мова у Партугаліі і леёнская, эстрэмадурская, кантабрыйская мова ў адпаведных рэгіёнах Гішпаніі).
Афіцыйнага статусу не мае, аднак законы ўстанаўліваюць, што ўлады павінны падтрымліваць яе захаваньне і вывучэньне. Рух за асобны статус астурлеёнскіх гаворак ад гішпанскай мовы распачаў Рамон Мэнэндас Пэдаль у 1906 годзе. У 1980 годзе астурыйскі варыянт кадыфікаваны «Акадэміяй астурыйскай мовы».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675