Перайсьці да зьместу

Тампа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тампа
Населены пункт
Сьцяг Герб
  • Мясцовая назва: Cigar City, The Big Guava
Краіна ЗША
Штат Флорыда
Акруга Гілзбара
Дата заснаваньня 1823
Горад з 15 сьнежня 1855 * і 15 ліпеня 1887
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Джэйн Кастар[d][1]
Заканадаўчы орган Tampa City Council[d]
Геаграфія
Плошча 290,3 км²
Вышыня НУМ 14,6 м
Часавы пас
Каардынаты 27°56′50″ пн. ш. 82°27′31″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнічны склад насельніцтва
  • Эўрапейцы 64,6%, у т. л.
    • гішпанскага паходжаньня 23,4%
  • Афраамэрыканцы 26%
  • Азіяты 3,3%
  • Зьмяшаная раса 2,9%
  • Амэрыканскія індзейцы/выхадцы з Аляскі 0,7%
  • Гавайцы/выхадцы з акіяніі 0,09%
  • іншыя 2,4%
Месца паводле колькасьці насельніцтва ў ЗША 53
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 813
Паштовыя індэксы 33601–33626, 33629–33631, 33633–33635, 33637, 33647, 33650–33651, 33655, 33660–33664, 33672–33675, 33677, 33679–33682, 33684–33690, 33694, 33697
FIPS code 12-71000
Сайт www.tampagov.net
Тампа на мапе ЗША ±
Тампа
Тампа
Тампа
Тампа
Тампа
Тампа

Та́мпа (па-ангельску: Tampa) — места штату Флорыда, ЗША. Знаходзіцца на ўзьбярэжжы Мэксыканскай затокі. Паводле ацэнкі 2014 году, насельніцтва Тампы складала 358 669 чалавек (54 месца ў ЗША, трэці ў штаце). За 28 км ад Тампы разьмяшчаецца Сэнт-Пітэрзбэрг. Пасьля Другой сусьветнай вайны з прычыны беднасьці, танных авіяквіткоў і падтрымкі ўраду вострава Коста-Рыка, хвалі эміграцыі рушылі ў шэраг гарадоў ЗША, у тым ліку ў Тампу. У Тампе разьмешчаны міжнародны аэрапорт, Унівэрсытэт Паўднёвай Флорыды, Цэнтар раку і дасьледніцкі інстытут Лі Мафіта. У горадзе знаходзіцца прафэсійны хакейны клюб «Тампа Бэй Лайтнінг». У Нацыянальнай футбольнай лізе выступае каманда «Тампа Бэй Баканірз». У Галоўнай лізе бэйсболу выступае каманда «Тампа Бэй Рэйс».

Берагі затокі Тампы былі заселеныя цягам тысяч гадоў. Раньнія гішпанскія дасьледнікі найбольш актыўна стасаваліся з індзейцамі такабага, галоўны горад якіх месьціўся на паўночным канцы Старой затокі Тампы недалёка ад сучаснага Сэйфці-Гарбар. Экспэдыцыі, ачоленыя Панфілё дэ Нарваэсам і Эрнанда дэ Сотам, высадзіліся ля сучаснай Тампы, але аніводзін з канкістадораў не затрымаўся ў гэтым рэгіёне надоўга. Карэнныя культуры раёну затокі разваліліся прыкладна да 1600 году, у выніку чаго заходняе ўзьбярэжжа гішпанскай Флорыды ў значнай ступені апусьцела да таго часу як паўвостраў трапіў пад кантроль ЗША[4].

Форт-Брук.

Пасьля куплі Флорыды ў Гішпаніі ў 1821 годзе ЗША пабудавалі тут форты[5]. Форт-Брук паўстаў у студзені 1824 году ў вусьці ракі Гілзбара ў затоцы Тампы[6]. Невялікая колькасьць цывільных грамадзянаў ЗША практычна пакінула гэты раён падчас Другой сэмінольскай вайны з 1835 па 1842 гады, але пасьля таго як сэмінолы былі вымушаныя пакінуць рэгіён, многія з пасяленцаў вярнуліся сюды[7]. Флорыда стала 27-м штатам 3 сакавіка 1845 году, а 18 студзеня 1849 году Тампа была афіцыйна ўлучана ў склад штату як вёска Тампа. Падчас грамадзянскай вайны Флорыда разам з большасьцю паўднёвых штатаў аддзялілася ад ЗША, утварыўшы Канфэдэрацыйныя Штаты Амэрыкі, а Форт-Брук абаранялі войскі Канфэдэрацыі. У адказ войскі Поўначы ўсталявалі марскую блякаду затокі. У траўні 1864 году войскі Зьвязу высадзіліся і ўзялі Форт-Брук практычна без супраціву. У паваенны час Тампа была беднай і ізаляванай рыбацкай вёскай з насельніцтвам блізу тысячы жыхароў і сьціплай прамысловасьцю.

У 1883 годзе ў рэгіёне Боўн-Вэлі на паўднёвы ўсход ад Тампы былі знойдзеныя фасфаты. Гэты мінэрал, жыцьцёва важны для вытворчасьці ўгнаеньняў і іншых прадуктаў, неўзабаве пачаў пастаўляцца з порту Тампы ў вялікіх аб’ёмах. Таксама тут была пабудваная чыгунка, што мелі вырашальнае значэньне для разьвіцьця места. Да 1900 году насельніцтва хутка павялічылася, зрабіўшы Тампу адным з найбуйнейшых гарадоў штату[8]. Новая чыгуначная лінія дазволіла яшчэ адной важнай галіне прамысловасьці зьявіцца ў Тампе. У 1885 годзе Тампская гандлёвая рада заахвоціла Вісэнтэ Мартынэса Ібора перанесьці свае цыгарныя вытворчасьці з Кі-Ўэсту ў Тампу. Блізкасьць да Кубы спрашчала імпарт гаванскага тытуню морам, а чыгунка спрашчала адпраўку гатовых цыгараў на рынак ЗША[8]. Цягам першых некалькіх дзесяцігодзьдзяў XX стагодзьдзя на цыгарнай прамысловасьці базавалася ўся эканоміка места.

Да ўдзелу ЗША ў Другой сусьветнай вайне пачалося будаўніцтва аэрадрома Мак-Дыл, які служыў галоўнай базай для апэрацыяў армейскай авіяцыі, а пазьней і армейскіх паветраных сілаў беспасярэдне перад і ў час вайны, зь некалькімі дапаможнымі аэрадромамі ў раёне затокі Тампы і прылеглых акругаў. Па заканчэньні вайны Мак-Дыл заставаўся дзейным вайсковым аб’ектам, а дапаможныя аэрадромы вярнуліся пад цывільную авіяцыю. Адзін з тых аэрадромаў быў пазьней пераўтвораны на міжнародным аэрапорт Тампы. У 1950-х і 1960-х гадах у Тампе назіраўся рэкордны рост насельніцтва, што стымулявала разбудову шашаў і мастоў, ствараючы мажлівасьці для ўладальнікаў бізнэсаў у Тампе.

Тампа — горад, у якім утварыўся амэрыканскі музычны гурт Underoath.

  • Крысі Моран, амэрыканская фотамадэль, акторка
  • Джон Сына (анг. John Cena), прафэсійны амэрыканскі рэстлер
  • Рэй Чарлз, амэрыканскі сьляпы музыка (вакаліст, піяніст, жыў у Тампе ад 1947 да 1950 году)
  1. https://www.tampa.gov/mayor
  2. https://data.census.gov/cedsci/table?q=United%20States&tid=DECENNIALPL2020.P1
  3. перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
  4. Mulder, Kenneth (1990). «Tampa Bay: Days of Long Ago». P&M Pub. Co.
  5. Excavators seeking freedom pioneers // St. Pete Times Архіўная копія ад 09.2010 г.
  6. Fort Brooke. Museumofcigars.com. Архіўная копія ад 01.2010 г.
  7. Brown, Cantor. «Tampa Before the Civil War». University Press of Florida.
  8. 1 2 Lastra, Frank (2006). «Ybor City: The Making of a Landmark Town». University of Tampa Press.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]