Мосталес
| Мосталес | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Мадрыд | ||||
| Правінцыя | Мадрыд | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Móstoles[d] | Noelia Posse Gómez[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 45,36 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 320 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 40°19′22″ пн. ш. 3°51′54″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 206 478 чал. (2009) | ||||
| Этнахаронімы | mostoleña і mostoleño | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 916 | ||||
| Паштовы індэкс | 28930–28939 | ||||
| Нумарны знак | M | ||||
| Сайт | mostoles.es | ||||
| Мосталес на мапе Гішпаніі Мосталес | |||||
Мосталес (па-гішпанску: Móstoles) — горад у цэнтральнай частцы Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Мадрыд. Горад зьяўляецца другім паводле велічыніі ў сваёй аўтаномнай супольнасьці й знаходзіцца за 18 км ад Мадрыду. Мосталес быў на працягу доўгага часу толькі невялікай вёскай, але хутка пачаў пашырацца ў ХХ стагодзьдзі. Зьяўляецца прадмесьцем Мадрыду, не зважаючы на тое, што мае прамысловыя зоны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мосталес здабыў вядомасьць 2 траўня 1808 году, хоць і быў на той час невялікай вёскай. У гэты дзень старшыня вёскі Андрэс Тарэхон абвесьціў вайну Францыі, калі за некалькі гадзінаў да гэтага пачалося [[Мадрыдзкае паўстаньне], якое паклала пачатак вайне на Пірэнэйскім паўвостраве.
Жыхарка Мосталесу, Мануэла Малясаньня, сталася папулярнай гераіняй паўстаньня ў той дзень — станцыя мэтро й некаторыя сярэдняй школы ў Мосталесе й у навакольлях Мадрыду былі названыя ў ейны гонар.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мосталес зьвязаны зь іншымі прадмесьцямі і цэнтрам Мадрыду лініяй мэтро, лініяй прыгарадных цягнікоў, мясцовымі й рэгіянальнымі аўтобуснымі маршрутамі й некалькімі буйнымі аўтастрадамі й платнымі дарогамі.
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ікер Касыльяс, футбольны брамнік
- Рубэн дэ ля Рэд, футбольны гулец
- Рауль Арэвалё, актор
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мосталес — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў