Шылува
Шылува | |||||
лет. Šiluva | |||||
Касьцёльны пляц і капліца Дзевы Марыі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Ковенскі | ||||
Раён: | Расенскі | ||||
Староства: | Шылуўскае | ||||
Вышыня: | 142 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 635 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +370-37 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-60052 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°31′50″ пн. ш. 23°13′30″ у. д. / 55.53056° пн. ш. 23.225° у. д.Каардынаты: 55°31′50″ пн. ш. 23°13′30″ у. д. / 55.53056° пн. ш. 23.225° у. д. | ||||
Шылува | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Шылува́ (па-летувіску: Šiluva, па-польску: Szydłowo) — мястэчка ў Летуве, у гістарычнай вобласьці Жамойці. Цэнтар староства ў Расенскім раёне Ковенскага павету. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Расенаў. Насельніцтва — 635 чал. (2011).
Шылува — адзін з цэнтраў каталіцкіх пілігрымак Летувы.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шылува ўпершыню згадваецца ў крыніцах пад 1457 рокам у сувязі з будаўніцтвам Касьцёлу Нараджэньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ды апосталаў Пятра і Барталямэя летувіскім шляхцічам Пэтрасам Гедгаўдасам. Пазьней мястэчка стала вядомым дзякуючы фэсту Нараджэньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі.
З прыходам Рэфармацыі ў XVI стагодзьдзі мноства жыхароў Шылувы навярнуліся ў кальвінізм, а касьцёл быў разрабаваны і ўрэшце закрыты. Апошні пробашч, Ян Галубка, закапаў рэліквіі і дакумэнты побач з касьцёлам.
У 1608 року дзецям, якія пасьвілі авечак, аб’явілася Дзева Марыя, паказаўшы месца, дзе закапаныя дакумэнты. У 1622 року зь іхняй дапамогай каталікі здолелі вярнуць сабе касьцёл. На месцы аб’яўленьня паўстаў драўляны касьцёл і стаў ладзіцца фэст, а абраз Дабраславёнай Дзевы Марыі з Божым Дзіцём стаў лічыцца цудадзейным.
У 1786 року была збудаваная базыліка Нараджэньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, якая захавалася да нашага часу.
За расейскім часам ў Шылуве распаўсюджвалася літаратура, якую дастаўлялі кніганошы з Прусіі, таму расейскія ўлады забаранілі сьвяткаваньне фэсту. Ягонае адзначэньне ўзнавілася пасьля атрыманьня Летувой незалежнасьці ў 1918 року. Пасьля далучэньня Балтыкі да СССР у 1940 року савецкія ўлады спрабавалі забараніць традыцыю, аднак канчаткова ня здолелі гэтага зрабіць. Напрыклад, у 1979 року падчас пілігрымкі КДБ перакрыла ўсе дарогі да Шылувы з прычыны нібыта эпідэміі сьвіной чумы.
Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Летувы ў 1990 року аднавіўся і старажытны фэст у гонар Дзевы Марыі, на які зьбіраліся пілігрімы з розных кутоў краіны. У 1993 року падчас візыту ў Летуву Папа Ян Павал II пабываў у пілігрымцы да касьцёлу Дзевы Марыі ў Шылуве. На дзясятую гадавіну папскага візыту была адкрытая новая ўстанова для пілігрымаў і сэмінарыстаў пад назовам „Дом Яна Паўла II“ (лет. Jono Pauliaus II namai).
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Барокавы касьцёл нараджэньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі(lt) (1760—1786)
- Неагатычная капліца (1912—1924)
Вядомыя ўраджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Язэп Аляшкевіч — беларускі і польскі маляр
- Мэндэль Закс — жыдоўскі рабін
- Эймунтас Някрошус — савецкі і летувіскі рэжысэр
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. — S. 97