Перайсьці да зьместу

Фэран Торэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэран Торэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 лютага 2000(2000-02-29)[1] (24 гады)
Рост 184 см
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Барсэлёна
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2018
2018—2020
2020—2022
2022—
Валенсія Мэстальля
Валенсія
Манчэстэр Сіці
Барсэлёна
12 (1)
71 (6)
28 (9)
85 (16)
Зборныя
2020— Гішпанія 48 (21)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
8 верасьня 2024.

Фэран Торэс Гарсія (па-гішпанску: Ferran Torres García; нар. 29 лютага 2000 году) — гішпанскі футбаліст, ўінгер клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі, за якую дэбютаваў у 2020 годзе.

Далучыўся да акадэміі «Валенсіі» ў 6 гадоў[2]. Зьяўляючыся яшчэ юнаком дэбютаваў за рэзэрвовую дружыну клюбу ў матчы Сэгунды Б, выйшаўшы на замену. У наступным усё больш прыцягваўся да матчаў гэтае каманды. 5 кастрычніка 2017 году, пасьля таго, як гульца зьвязвалі ўжо з «Барсэлёнай» і «Рэалам»[3], ён працягнуў тэрмін свайго кантракту, згодна зь якім сума выкупу футбаліста павялічылася да 25 мільёнаў эўра. 1 студзеня 2018 году Торэс быў прыцягнуты да табару першай каманды клюбу[4][9], аднак, дэбютаваў гулец за клюб яшчэ раней. 30 лістапада 2017 году Торэс замяніў выпускніка моладзевай каманды Нача Хіля ў хатнім матчы Кубка Гішпаніі супраць «Рэалу Сарагосы», які скончыўся зь лікам 4:1 на карысьць валенсійцаў[5]. Дэбют у Ля Лізе прыпаў на 16 сьнежня, калі Торэс згуляў апошнія дзевяць хвілінаў сустрэчы ў прагуляным матчы супраць «Эйбару» (1:2), стаўшы першым гульцом лігі, народжаным у 2000-х гадох[6]. Торэс дэбютаваў у эўракубках у матчы Лігі чэмпіёнаў 23 кастрычніка 2018 году, пачаўшы ў старце нічыйнага матчу супраць швайцарскага «Янг Бойзу». Гішпанец забіў свой першы гол у Ля Лізе 19 студзеня 2019 году, празь дзесяць хвілінаў пасьля таго, як выйшаў на замену ў пераможнай гульні 2:1 супраць «Сэльты».

4 жніўня 2020 году ангельскі клюб «Манчэстэр Сіці» пацьвердзіў падпісаньне з Торэсам пяцігадовага кантракту да 2025 году[7]. Як паведамлялася, выплата за пераход склала 23 мільёна эўра. У новым клюбе гішпанец атрымаў у спадчыну кашулю з нумарам 21, якую раней насіў легенда Валенсіі Давід Сыльва[8]. Гулец дэбютаваў у першай жа гульні сэзону, выйшаўшы на замену і гасьцявым матчы супраць «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз», дзе манчэстэрцы здабылі перамогу зь лікам 3:1[9].

«Валенсія»:

«Манчэстэр Сіці»:

«Барсэлёна»:

Гішпанія:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]