Убель
Убель | |
трансьліт. Ubiel | |
Сядзіба Манюшкаў. Малюнак Напалеона Орды | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Ігуменскі |
Сельсавет: | Кліноцкі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1714 |
Паштовы індэкс: | 223227 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°44′0″ пн. ш. 28°5′0″ у. д. / 53.73333° пн. ш. 28.08333° у. д.Каардынаты: 53°44′0″ пн. ш. 28°5′0″ у. д. / 53.73333° пн. ш. 28.08333° у. д. |
± Убель | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
У́бель[1] — вёска ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Кліноцкага сельсавету.
Убель — месца нараджэньня беларускага і польскага кампазытара Станіслава Манюшкі. У суседнім мястэчку Сьмілавічах дзейнічае ягоны музэй.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Убель разьмешчаная за 46 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Менску, пры аўтамабільнай трасе М4 Менск — Магілёў, на беразе ракі Волмы. У ваколіцах вёскі рака ўтварае невялікае вадасховішча, што выконвае ролю падпорнай сажалкі ў сыстэме разьмешчанай ніжэй рыбгаспадаркі «Волма». Да вёскі прымыкаее лес.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З канца XVIII стагодзьдзя ўвесь ключ Сьмілаўшчына стаў уласнасьцю вайсковага судзьдзі Вялікага Княства Літоўскага Станіслава Манюшкі і Эвы з Вайніловічаў, якія зафундавалі тут капліцу. Іхні сын Чэслаў з Альжбэтай Маджарскай сталі бацькамі сына Станіслава, будучага кампазытара. Родавая сядзіба знаходзілася на супрацьлеглым адносна цяперашняга месцазнаходжаньня вёскі беразе ракі Волмы.
Па Манюшках Убельлю валодалі Дзікоўскія, а пазьней Азямблоўскія. Па кастрычніцкім перавароце 1917 року на месцы фальварку была створаная рыбная гаспадарка.
У красавіку 1944 року (паводле іншых зьвестак, у кастрычніку 1943) вёска Убель амаль напоўніцу была зьнішчаная немцамі. Па згадках сьведкаў, зьнішчэньне было акцыяй адпомсты. Сьпярша было праведзенае бамбаваньне з паветра, а ад расстрэлу жыхароў выратавала атака партызанскага аддзелу, што дзейнічаў у раёне. З 40 хатаў былі разбураныя 38.
У 1966 року на месцы колішняй сядзібы быў пастаўлены памятны знак з надпісамі па-маскальску ды польску і нотным запісам арыі з опэры Манюшкі «Галька».
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзіба Станіслава Манюшкі XIX — пачатку XX стагодзьдзяў
Вядомыя асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Станіслаў Манюшка — кампазытар, дырыгент, стваральнік беларускай нацыянальнай опэры
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. — S. 732
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Убель (рас.), Глёбус Беларусі
- Убель , Radzima.org