Перайсьці да зьместу

Убель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Убель
Населены пункт
Сядзіба Манюшкаў. Малюнак Напалеона Орды
Сядзіба Манюшкаў. Малюнак Напалеона Орды
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Ігуменскі
Сельсавет Кліноцкі
Часавы пас
Каардынаты 53°43′13,12″ пн. ш. 28°07′23,81″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • ▲33 чал. (2019)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1714
Паштовы індэкс 223227
СААТА 6258817056
Нумарны знак 5
Убель на мапе Беларусі ±
Убель
Убель
Убель
Убель
Убель
Убель

У́бель[1] — вёска ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Кліноцкага сельсавету.

Убель — месца нараджэньня беларускага і польскага кампазытара Станіслава Манюшкі. У суседнім мястэчку Сьмілавічах дзейнічае ягоны музэй.

Убель разьмешчаная за 46 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Менску, пры аўтамабільнай трасе М4 Менск — Магілёў, на беразе ракі Волмы. У ваколіцах вёскі рака ўтварае невялікае вадасховішча, што выконвае ролю падпорнай сажалкі ў сыстэме разьмешчанай ніжэй рыбгаспадаркі «Волма». Да вёскі прымыкаее лес.

З канца XVIII стагодзьдзя ўвесь ключ Сьмілаўшчына стаў уласнасьцю вайсковага судзьдзі Вялікага Княства Літоўскага Станіслава Манюшкі і Эвы з Вайніловічаў, якія зафундавалі тут капліцу. Іхні сын Чэслаў з Альжбэтай Маджарскай сталі бацькамі сына Станіслава, будучага кампазытара. Родавая сядзіба знаходзілася на супрацьлеглым адносна цяперашняга месцазнаходжаньня вёскі беразе ракі Волмы.

Па Манюшках Убельлю валодалі Дзікоўскія, а пазьней Азямблоўскія. Па кастрычніцкім перавароце 1917 року на месцы фальварку была створаная рыбная гаспадарка.

У красавіку 1944 року (паводле іншых зьвестак, у кастрычніку 1943) вёска Убель амаль напоўніцу была зьнішчаная немцамі. Па згадках сьведкаў, зьнішчэньне было акцыяй адпомсты. Сьпярша было праведзенае бамбаваньне з паветра, а ад расстрэлу жыхароў выратавала атака партызанскага аддзелу, што дзейнічаў у раёне. З 40 хатаў былі разбураныя 38.

У 1966 року на месцы колішняй сядзібы быў пастаўлены памятны знак з надпісамі па-маскальску ды польску і нотным запісам арыі з опэры Манюшкі «Галька».

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]