Музэй Станіслава Манюшкі (Сьмілавічы)
| Музэй Станіслава Манюшкі | |
| Філія | Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музэю |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Сьмілавічы, Беларусь |
| Адрас | вул. Школьная, 11 |
| Створаны | 5 траўня 1969 г. |
| Дырэктар | Алена Забаронак |
| Геаграфічныя каардынаты | 53°45′23,70″ пн. ш. 28°01′03,20″ у. д.HGЯO |
| Музэй Станіслава Манюшкі на мапе Беларусі Музэй Станіслава Манюшкі | |
Музэ́й Станісла́ва Маню́шкі — біяграфічны музэй у Сьмілавічах (Беларусь). Адзіны музэй у сьвеце, прысьвечаны жыцьцю і творчасьці беларускага ды польскага кампазытара Станіслава Манюшкі[1].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1960-я рокі дырэктар васьмігадовай школы ў пасёлку Азёрным Васіль Несьцяровіч пачаў зьбіраць прадметы, зьвязаныя з жыцьцём кампазытара Станіслава Манюшкі, які нарадзіўся ў суседнім маёнтку. Музэйная экспазыцыя ў школе пачала дзейнічаць 5 траўня 1969 да 150-рочча з дня нараджэньня кампазытара. У верасьні 1969 музэй атрымаў званьне «народнага». Большасьць экспанатаў былі сабраныя ў 1980-я рокі, калі дапамагаць Васілю Несьцяровічу стала ягоная дачка Ірына Серада, якая з 1991 року стала дырэктаркай музэю. А Несьцяровіч за захаваньне памяці Станіслава Манюшкі атрымаў званьне Заслужанага работніка культуры Польшчы.
З 1991 року музэй быў філіяй Чэрвеньскага краязнаўчага музэю, з 1993 — Аб’яднаньня дзяржаўных літаратурных музэяў Беларусі, з 2001 — Дзяржаўнага музэю гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.
У 2009 року пасьля закрыцьця Азёрнаўскага дзіцячага саду — базавай школы экспанаты перавезьлі ў Чэрвень. Адкрыцьцё новага будынку музэю, збудаванага ў Сьмілавічах, адбылося 2 траўня 2019 року[1].
Экспазыцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2008 року асноўны фонд Азёрнаўскага музэю налічваў больш за 500 адзінак захоўваньня. Агульная плошча 64 м², экспазыцыі — 60 м², меў 4 залі. «Музычная гасьцёўня» ў Сьмілавічах мае дзьве залі для экспазыцыі, дзе прадстаўленыя сямейныя партрэты, выданьні нотных твораў кампазытара, фатаздымкі опэрных пастановак, сцэнічныя строі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 В Смиловичах открылся музей Станислава Монюшко (рас.) Новости. СТБ (25 красавіка 2019).