Чэхія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: srn:Tsjekikondre
д робат зьмяніў: gl:República Checa - Česká republika
Радок 215: Радок 215:
[[gag:Çehiya]]
[[gag:Çehiya]]
[[gd:An t-Seic]]
[[gd:An t-Seic]]
[[gl:Chequia - Česko]]
[[gl:República Checa - Česká republika]]
[[gan:捷克]]
[[gan:捷克]]
[[xal:Чекмудин Орн]]
[[xal:Чекмудин Орн]]

Вэрсія ад 08:05, 16 студзеня 2011

Чэхія
Česká republika
Сьцяг Чэхіі Герб Чэхіі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Pravda vítězí»
Дзяржаўны гімн: «Kde domov můj»
Месцазнаходжаньне Чэхіі
Афіцыйная мова чэская
Сталіца Прага
Найбуйнейшы горад Прага
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая рэспубліка
Вацлаў Клаўс
Ян Фішэр
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
116-е месца ў сьвеце
78 866 км²
2%
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
78-е месца ў сьвеце
10 506 813
132/км²
Этнічны склад чэхі (94%),
славакі (4%)[1]
Канфэсійны склад атэісты (40%),
каталікі (39%),
пратэстанты (3%)
Пісьменнасьць 99%[1]
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
39-е месца ў сьвеце
$261,777 млрд
$25 118
Валюта Чэская крона (CZK)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасьць
— падзел Чэхаславаччыны

1 студзеня 1993
Аўтамабільны знак CZ
Дамэн верхняга ўзроўню .cz
Тэлефонны код +420

Чэ́хія, Чэ́ская Рэспу́бліка (па-чэску: Česko, Česká republika) — краіна, якая знаходзіцца пасярод Цэнтральнай Эўропы.

Чэхія мае мяжу зь Нямеччынай (810,7 км) на захадзе, з Аўстрыяй (466,1 км) на поўдні, са Славаччынай (251,8 км) на ўсходзе й з Польшчаю (761,8 км) на поўначы. Чэхія складаецца з трох гістарычных рэгіёнаў — Багемія (Čechy), Маравія (Morava) й чэская Сілэзія (České Slezsko).

Гicторыя

Першыя паселiшчы зьявiлiся ў Чэхіi ў пэрыяд нэаліту. У 3 стагодзьдзi да нашай эры сюды прыйшлi кельцкiя плямёны. Пазьней iх зьмянiлi германскiя плямёны. Славяне з рэгiёнаў Чорнага мора й Карпацкiх гор прыйшлi на тэрыторыю сучаснай Чэхіi ў 5 стагодзьдзi. У 7 стагодзьдзi была створаная першая славянская дзяржава — Вялікая Маравія. У 874 годзе тут было прынята хрысьціянства. Пасьля непрацяглага вугорскага нашэсьця ў 10 стагодзьдзi на месцы Вялiкай Маравii ўтварылася новая дзяржава — Багемія. У 14 стагодзьдзi Багемія стала часткай Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыi. З таго часу й да 1918 году чэскія землi знаходзiлiся пад уладай немцаў цi аўстрыйцаў. Чэхі неаднаразова ўздымалi паўстаньнi. Самымi буйнымi былi паўстаньнi 15 і 17 стагодзьдзяў. Яны ўвайшлi ў гiсторыю пад назвамi Гусіцкія войны й Багемскае паўстаньне (якое паклала пачатак Трыццацiгадовай Вайне) адпаведна. У вынiку распаду Аўстра-Вугоршчыны ў 1918 годзе чэхі разам са славакамi стварылi незалежную рэспублiку Чэхаславаччыну. Але праicнавала яна нядоўга. У 1938 годзе Нямеччына далучыла да сваёй тэрыторыi Судзецкую вобласьць, асноўную частку насельнiцтва якой складалi немцы, а ў 1939 — усю астатнюю тэрыторыю Чэхаславаччыны. Пасьля паражэньня нацысцкай Нямеччыны ў траунi 1945 году Чэхаславаччына ўвайшла ў сфэру ўплыву СССР. У 1968 годзе ўваход у Чэхаславаччыну войска краiн Варшаўскай Дамовы прыпынiў спробы кiраунiцтва краiны лiбэралiзаваць жыцьцё падчас Праскай Вясны. У 1989 годзе Чэхаславаччына аднавiла сваю свабоду.1 студзеня 1993 году дзяржава мiрна падзялiлася на дзьве незалежныя краiны: Чэхію i Славаччыну. У 1999 годзе Чэхія сталася чальцом NATO, а ў 2004 — Эўрапейскага Зьвязу.

Палiтычны лад

Згодна з канстытуцыяй, Чэхія — парлямэнцкая рэспубліка. Кiраўнiк дзяржавы — прэзыдэнт, якi абiраецца парлямэнтам тэрмiнам на 5 гадоў. Прэзыдэнт таксама мае асаблiвыя паўнамоцтвы прызначаць судзьдзяў Канстытуцыйнага Суду, распускаць парлямэнт пры пэўных умовах, блакаваць рашэньнi парлямэнту. Ён таксама прызначае прэм’ер-міністра, якi вызначае ўнутраную i зьнешнюю палiтыку, а таксама iншых чальцоў кабiнету па прапанове прым’ер-міністра. Чэскі парлямэнт складаецца зь дзьвюх палат: Палаты прадстаўнiкоў i Сэнату. 200 чальцоў Палаты прадстаунiкоў абiраюцца тэрмiнам на 4 гады па сыстэме прапарцыянальнага прадстаўнiцтва. 81 чалец Сэнату абiраецца на 6 гадоў. Трэцяя частка Сэнату зьмяняецца кожныя 2 гады. Чальцы Канстытуцыйнага Суду прызначаюцца прэзыдэнтам тэрмiнам на 10 гадоў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Чэскай Рэспублікі

Найбуйнейшай адміністрацынай адзінкай Чэскай Рэспублікі зьяўляецца край. У 2000 годзе Чэская Рэспубліка была падзеленая на 14 краеў:

    Край Сталіца Насельніцтва (2003)
  Галоўнае места Прага Прага 1 160 118
  Сярэднячэскі Прага 1 125 735
  Паўднёвачэскі Чэскія Будзэёвіцы 624 778
  Пльзэньскі Пльзэнь 549 369
  Карлаварскі Карлавы Вары 303 761
  Усьцецкі Усьці над Лабэм 819 442
  Лібэрэцкі Лібэрэц 427 418
  Кралёваградэцкі Градэц Краловэ 548 698
  Пардубіцкі Пардубіцы 506 849
  Высачына Йіглава 517 959
  Паўднёвамараўскі Брно 1 122 759
  Оламоўцкі Оламоўц 637 401
  Зьлінскі Зьлін 593 458
  Мараўскасілескі Острава 1 264 347

Геаграфiя

Рэльеф краiны складаецца з раўнiн i схiлаў, вакол якiх знаходзяцца горы: Рудныя горы, Чэскі лес, Шумава, Крконошэ, Бэскіды. Самая высокая кропка краiны — гара Сьнежка ў Крконошах, на мяжы з Польшчай. Усходняя частка краiны ў асноўным складаецца са схiлаў. Лес займае 35% плошчы Чэхіi. Найбуйнейшыя рэкі — Лабэ, Влтава, Марава, Дыя, Одра. Асноўныя карысныя выкапні — вугаль, каалін, уран.

Эканомiка

Чэская эканомiка адна з самых пасьпяховых сярод посткамунiстычных эканомiк. Галоўная праблема — высокi ўзровень карупцыi. Вялікая дзяржаўная запазычанасьць можа стаць сур’ёзнай праблемай у будучынi. Завяршэньне прыватызацыi ў галiне тэлекамунiкацыяў, а таксама ў банкаўскай i энэргетычнай сфэрах павiнна даць новы iмпульс разьвiцьцю эканомiкi. Чэскі ўрад мае намер увесьцi эўра ў 2010 годзе.

Насельніцтва

Большасьць насельнiцтва Чэхіi (95%) cкладаюць этнiчныя чэхі й размауляюць па-чэску, а таксама славакi (2%), немцы, цыганы, вугорцы, украінцы, палякі. Нягледзячы на вялiкую колькасьць рэлiгiйных будынкаў большасьць жыхароў Чэхіi cкладаюць атэісты (59%), каталікі cкладаюць 27%, пратэстанты — 1,2%, гусіты — 1%.

Крыніцы

  1. ^ а б Die Welt. Atlas & Almanach. Freitag & Berndt, 1999. (ням.)

Вонкавыя спасылкі

Чэхіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA