Сьцяг Чэхіі
У якасьці афіцыйнага дзяржаўнага сьцягу Чэхія пераняла сьцяг былой Чэхаславакіі, уведзены ў 1920 годзе. Пасьля ўзьнікненьня Чэхаславакіі ішла доўгая дыскусія аб тым, як павінен выглядаць дзяржаўны сьцяг. Яшчэ з 1914 выкарыстоўваліся розныя формы бела-чырвонага сьцягу Багеміі, чыя расфарбоўка, у сваю чаргу, была перанятая з гербу Багеміі. У 1918 годзе бела-чырвоны сьцяг быў абвешчаны афіцыйным сьцягам Чэхаславакіі. У 1920 годзе з левага боку дадаўся сіні трыкутнік, які увасабляе Славаччыну.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяг Чэхіі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў