Пардубіцы
| Пардубіцы | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Чэхія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Край | Пардубіцкі | ||||
| Першыя згадкі | 1295[1] | ||||
| Дата заснаваньня | 1295 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Ян Надрхал[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 77,71 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 237 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 50°02′16″ пн. ш. 15°46′51″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 89 432 чал. (2014) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | (420) 40 | ||||
| Паштовы індэкс | 530 01 | ||||
| Нумарны знак | E | ||||
| Сайт | mesto-pardubice.cz | ||||
| Пардубіцы на мапе Чэхіі Пардубіцы | |||||
Па́рдубіцы (па-чэску: Pardubice) — горад у цэнтры Чэхіі. Горад вядомы як прамысловы цэнтар, бо тут працуюць нафтаперапрацоўчы завод.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Першая пісьмовая згадка пра Пардубіцы датуецца 1295 годам калі папа Баніфацыюс VIII узяў пад апеку мясцовы касьцёл Сьвятога Барталямэя з ордэнам рэгулярных канонікаў Пакаяньня Блажэнных Мучанікаў. У першай палове XIV стагодзьдзя паселішча было набытае шляхетнай сям’ёй, пазьней вядомай як лорды Пардубіцкія. У 1340 годзе, калі Пардубіцы былі атрыманыя ў спадчыну Арнаштам Пардубіцкім, яны ўпершыню згадваюцца як горад[2][3].
У 1491 годзе места было набытае Вілемам II Пэрнштэйнам, які працягнуў пашыраць горад і зрабіў значны ўнёсак на ягоны росквіт. Ён абраў Пардубіцы месцам для свайго маёнтка і пачаў адбудоўваць горад, які адпавядаў ягонаму статусу. Сям’я Пэрнштэйнаў пабудавала ўвесь гістарычны цэнтар з пляцам у стылі Адраджэньня. Яны таксама перабудавалі сярэднявечны замак у зручную ўмацаваную рэзыдэнцыю. У 1560 годзе Пэрнштэйны былі вымушаныя прадаць маёнтак імпэратару Фэрдынанду I праз даўгі[3]. За часам Трыццацігадовай вайны горад быў абложаны войскам генэрала Ленарта Торстэнсана, але ня быў скараны[3].
Важным этапам у гісторыі места стаў 1845 год, калі была завершанае будаўніцтва чыгункі з Прагі ў Оламаўц. Пардубіцы стаў важным чыгуначным вузлом, што прывяло да разьвіцьця харчовай, машынабудаўнічай і хімічнай прамысловасьці, а затым і да ўздыму сацыяльнага і культурнага жыцьця. У 1874 годзе ўпершыню адбыліся скачкі коннага спорту, вядомыя як Вялікая Пардубіцкая. У 1910 годзе Ян Кашпар зьдзейсьніў тут першы пасьпяховы палёт у Чэхіі, а праз год ён увайшоў у гісторыю, зрабіўшы першы далёкамагістральны рэйс з Пардубіцаў у Прагу[3]. Да 1918 году горад уваходзіў у склад Аўстра-Вугоршчыны. Быўшы цэнтрам Пардубіцкай акругі, ён быў адным з 94 акругаў Багеміі. У міжваенны час Пардубіцы працягваў разьвівацца, пакуль ягоны росквіт не перапыніўся з пачаткам Другой сусьветнай вайны. У час вайны горад бамбаваўся хаўрусьнымі сіламі, бо тут месьціўся нафтаперапрацоўчы завод[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. (чэс.) // iDNES.cz — 2011.
- ↑ «Podle čeho se jmenují?». Czech Radio.
- 1 2 3 4 5 «Historie města». City of Pardubice.