Дыя
| Дыя | |
Dyje | |
Зьліцьцё Дыі й Моравы | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля Рабсу |
| Вышыня вытоку | 410 м |
| Вусьце | Морава |
| Краіны басэйну | Аўстрыя, Чэхія |
| Вобласьці | Знойменская акруга, раён Брно-прыгарад[d] і Бржэцлаў[d] |
| Даўжыня | 235,4 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 43,9 м³/с |
| Плошча басэйну | 13 419 км² |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Асноўныя прытокі | |
| Левыя | Іглава |
Дыя (па-чэску: Dyje, па-нямецку: Thaya) — рака ў Аўстрыі й Чэхіі, правы прыток Моравы. Цячэ з захаду на ўсход уздоўж мяжы Чэхіі й Аўстрыі. Мае даўжыню 235,4 км. Плошча басэйну складае 13 419 км², сьцёк — 43,9 м³/с. Выток ракі ўтвараюць рэкі Мораўска-Дыя й Дойчэ-Тая каля Рабсу. У сярэднім цячэньні ўтварае глыбокую даліну, са схіламі да 100 мэтраў. Такі рэльеф дазваляў будаваць уздоўж даліны ракі добра абароненыя месцы. З тых часоў на берагах ракі захавалася шмат замкаў. У рэчышчы ракі пабудаваны дзьве дамбы. Таксама ў даліне ракі створана шмат нацыянальных паркаў.
Паходжаньне назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва ракі, верагодна, узыходзіць у дакельцкі пэрыяд. Індаэўрапейскі корань -dheu- азначе цячы, у рымскі пэрыяд назва сказілася да dujas (Дуяс). Славяне ўпершыню пачалі выкарыстоўваць назву Dyja (Дыя), утвораную ад Дуяс у VII, VIII стагодзьдзях. Ва ўсходняй Аўстрыі ў XI стагодзьдзі выкарыстоўвалі скажоную назву Taja (Тая). Згодна з чэскай хронікай 1082 року назву Дыя выкарыстоўвалі ў асноўным толькі славяне, іншыя народы карысталіся назвай Тая.
Вялікія месцы на раце
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памежны мост над Дыяй
- Дыя ў Бржэцлаве
- Дыя ў нацыянальным парку
- Паводка ў Знойме (2006)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Vodácká kilometráž Dyje (чэс.)