Фабію Куэнтран: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RedBot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат зьмяніў: sr:Фабио Коинтрао
д r2.7.1) (робат дадаў: fa:فابیو کونترائو
Радок 82: Радок 82:
[[es:Fábio Coentrão]]
[[es:Fábio Coentrão]]
[[eo:Fábio Coentrão]]
[[eo:Fábio Coentrão]]
[[fa:فابیو کونترائو]]
[[fr:Fábio Coentrão]]
[[fr:Fábio Coentrão]]
[[gl:Fábio Coentrão]]
[[gl:Fábio Coentrão]]

Вэрсія ад 19:03, 29 красавіка 2012

Фабію Куэнтран
Фабію Куэнтран
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 сакавіка 1988
Віла-ду-Кондэ, Партугалія
Рост 178 см
Вага 72 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 15
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
20052007
20072011
2008
2008
2009
2011
Рыю Авэ
Бэнфіка
Насьёналь (арэнда)
Сарагоса (арэнда)
Рыю Авэ (арэнда)
Рэал Мадрыд
29 (5)
52 (2)
16 (4)
1 (0)
16 (3)
14 (0)
Зборныя
2009— Партугалія 19 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 лютага 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
29 лютага 2012.

Фабію Алешандры да Сылва Куэнтран (па-партугальску: Fábio Alexandre da Silva Coentrão; нарадзіўся 11 сакавіка 1988 года, Віла-ду-Кондэ, Партугалія) — партугальскі футбаліст, левы ўінгер гішпанскага клюба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Кар’ера

«Рыю Авэ»

Першым прафэсійным клюбам Фабію стаў «Рыю Авэ» з роднага горада Віла-ду-Кондэ, зь якім Куэнтран заключыў кантракт перад сэзонам 2004—2005 гадоў. Дэбютаваў у вышэйшай лізе Партугаліі 14 кастрычніка 2005 году ў сямнаццацігадовым ўзросьце, усяго ў першым сэзоне правёў 3 гульні. Паводле выніках чэмпіянату «Рыю Авэ» заняў апошняе 16-е месца й вылецеў у другую лігу. У наступным сэзоне 2005—2006 году Куэнтран стаў гульцом асноўнага складу, правёў 25 гульняў і забіў 4 голы. У лютым 2007 году правёў тыднёвую стажыроўку ў «Чэлсі», паводле выніках якой Жазэ Маўрынью аптымістычна ацаніў дадзеныя футбаліста й паабяцаў у далейшым сачыць за прагрэсам Куэнтран[1].

«Бэнфіка»

У тым жа міжсэзоньні 2007 году заключыў шасьцігадовы кантракт з «Бэнфікай». Куэнтран дэбютаваў у лісабонскай камандзе ў матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць «Капэнгагена», правёўшы на полі другі тайм. Усяго ў 2007 годзе ў чэмпіянаце Партугаліі правёў 3 гульні й у студзені 2008 году быў аддадзены ў арэнду ў клюб вышэйшай лігі «Насьёнал».

У ліпені 2008 году быў анансаваны пераход на правах арэнды ў нідэрляндзкі «Фэеноорд»[2]. Нягледзячы на тое, што бакі прыйшлі да папярэдняй згоды, зьдзелка не была зьдзейсненая й Куэантраў на правах арэнды перайшоў у клюб другой гішпанскай лігі «Рэал Сарагоса»[3]. У «Сарагосе» прыняў удзел у адной гульні, выйшаўшы на замену на 82 хвіліне ў матчы супраць «Дэпартыва Алявэс» пры ліку 4:2. У выніку ў студзені 2009 году вярнуўся ў Партугалію й на правах арэнды правёў палову сэзона ў родным «Рыю Авэ».

«Рэал Мадрыд»

5 ліпеня 2011 году быў набыты мадрыдзкім «Рэалам» за 30 мільёнаў эўра[4].

Міжнародная кар’ера

Улетку 2007 году ў складзе зборнай Партугаліі да 20 гадоў згуляў у моладзевым чэмпіянаце сьвету, прыняўшы ўдзел у 3 гульнях.

Пасьля таго, як Фабію дасягнуў пахвалы ў «Бэнфіцы», яго сталі выклікаць у асноўную зборную Партугаліі. Разам зь ёй ён прыняў удзел у фінальным турніры чэмпіянату сьвету ў ПАР, дзе правёў усе 4 матчы зборнай Партугаліі.

Дасягненьні

Клюбныя

Сьцяг Партугаліі Бэнфіка

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Фабію Куэнтрансховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Шаблён:Накід:Футбаліст