Сакратыс Папастатопуляс
Сакратыс Папастатопуляс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 чэрвеня 1988[1][2][3][…] (36 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2008 2006 2008—2010 2010—2011 2011—2012 2012—2013 2013—2018 2018—2021 2021—2023 2023—2024 |
АЕК → Нікі (арэнда) Джэноа Мілян → Вэрдэр (арэнда) Вэрдэр Барусія Дортмунд Арсэнал Алімпіякос Пірэй Бэтыс |
42 (1) 11 (0) 51 (2) 5 (0) 30 (1) 29 (1) 130 (7) 44 (3) 66 (4) 15 (0) |
Зборныя | ||
2008—2019 | Грэцыя | 90 (3) |
Сакратыс Папастатопуляс (па-грэцку: Σωκράτης Παπασταθόπουλος; нарадзіўся 9 чэрвеня 1988 году, Калямата, Грэцыя) — колішні грэцкі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў прафэсійную кар’еру ў атэнскім АЕКу. У камандзе дэбютаваў 26 кастрычніка 2005 году ў матчы на Кубак Грэцыі супраць «Яніны» (3:0), у гэтым матчы Сакратыс забіў гол. У студзені 2006 году быў аддадзены ў шасьцімесячную арэнду ў «Нікі Волас». Пасьля таго як вярнуўся ў АЕК змагаўся за месца ў аснове. 14 траўня 2008 году Папастатопуляс вывеў АЕК на дэрбі з «Панатынаікосам» у якасьці капітана — стаўшы самым маладым гульцом у гісторыі грэцкага АЕКу, які апранаў капітанскую павязку.
У жніўні 2008 году перайшоў у італьянскі клюб «Джэноа», клюб заплаціў за Сакратыса 4 млн эўра[4]. У камандзе дэбютаваў 27 верасьня 2008 году ў матчы супраць «Фіярэнтыны» (1:0).
У ліпені 2010 году перайшоў у італьянскі «Мілян», клюб заплаціў за Сакратыса 5 млн €, а таксама ў стан клюбу з Флярэнцыі перайшлі Дзыгоні й Адуамадзі. У ліпені 2011 году Сакратыс перайшоў у «Вэрдэр» на правах арэнды, дамова была разьлічана на адзін сэзон з магчымасьцю выкупу правоў футбаліста наступным летам, якой брэмэнцы й скарысталіся ўлетку 2012 году, выкупіўшы футбаліста.
28 траўня 2013 году стаў гульцом клюбу «Барусія Дортмунд»[5].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню ў нацыянальную зборную Грэцыі быў выкліканы трэнэрам Ота Рэгагелем 1 лютага 2008 году. У зборнай дэбютаваў 5 лютага 2008 году ў матчы супраць зборнай Чэхіі. Гуляў за зборную Грэцыі на Эўра-2012.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Мілян»
- Чэмпіён Італіі: 2011
«Барусія»
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2017
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2013, 2014
«Арсэнал»
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2020
«Алімпіякос»
- Чэмпіён Грэцыі: 2021, 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Sokratis // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Sokratis Papastathopoulos // FBref.com (мн.)
- ^ а б в SOKRATIS PAPASTATHOPOULOS // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ «Дженоа» купил греческого защитника. www.sports.ru
- ^ Боруссия Д подтвердила трансфер Сократиса. football.ua
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 9 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Грэцкія футбалісты
- Футбалісты зборнай Грэцыі
- Футбалісты клюбу АЕК Атэны
- Футбалісты клюбу «Мілян»
- Футбалісты клюбу «Джэноа» Генуя
- Футбалісты клюбу «Вэрдэр» Брэмэн
- Футбалісты клюбу «Барусія» Дортмунд
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Алімпіякос» Пірэй
- Футбалісты клюбу «Рэал Бэтыс» Сэвільля