Перайсьці да зьместу

Рэймс (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэймс
Поўная назва Stade de Reims
Заснаваны 1911
Горад Рэймс, Францыя
Стадыён Агюст Дэлён
Умяшчальнасьць: 21 684
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2023—2024 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Рэймс» (па-француску: Stade de Reims) — францускі футбольны клюб, які грунтуецца ў Рэймсе. Клюб быў утвораны ў 1911 годзе пад назвай «Спартовае таварыства парку Памэры» (франц. Société Sportive du Parc Pommery). Свае хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Агюст Дэлён», які разьмешчаны ў межах гораду.

«Рэймс» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у гісторыі францускага футболу, выйграўшы шэсьць чэмпіянатаў Францыі, два Кубкі Францыі, і пяць разоў станавіўся ўладальнікам Супэркубку Францыі. Клюб таксама мае добрыя вынікі на эўрапейскім узроўні, двойчы даходзячы да фіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у 1956 і 1959 гадох і атрымаўшы перамогу ў Лацінскім й Альпійскім кубках, у 1953 і 1977 гадох, адпаведна. Тым ня менш, з 1980 году назіраецца заняпад клюбу. «Рэймс» апошнія 30 гадоў пасьля таго правёў хістаючыся паміж Лігай 2 і Нацыянальным чэмпіянатам пасьля вылету з найвышэйшага дывізіёну ў сэзоне 1978—1979 гадоў. У 2012 годзе клюб здолеў вярнуцца ў першы дывізіён.

«Рэймс» быў заснаваны ў 1911 годзе пад назвай «Спартовае таварыства парку Памэры» (франц. Société Sportive du Parc Pommery) пад кіраўніцтвам маркіза Мэльк’ёра дэ Паліньяка, які пазьней працаваў у Міжнародным алімпійскім камітэце[2]. Клюб прыняў сваю цяперашнюю назву 18 чэрвеня 1931 году. Нягледзячы на тое, што ў 1932 годзе футбол у Францыі атрымаў прафэсійны статус, «Рэймс» заставаўся аматарскім клюбам яшчэ да 1935 году пакуль не атрымаў перамогу ў аматарскім чэмпіянаце Францыі, дзякуючы намаганьням шатляндзкага гульца клюбу Білі Эйткену, які быў сапраўдным лідэрам каманды. Клюб дасягнуў першага дывізіёну ўпершыню ў сэзоне 1945—1946 гадоў, які быў першым чэмпіянатам пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны. У тым жа годзе абаронца клюбу Рабэр Жанке атрымаў запрашэньне ў нацыянальную зборную й падпісаў Ражэ Маршэ з «Алімпіку Шарлевіль-Мэзьер». Разам гэтыя два гульца апасьля сталі, бадай што, самымі вядомым гульцам клюбу за ўсю гісторыю.

«Рэймс» атрымаў сваю першую перамогу ў чэмпіянаце краіны ў 1949 годзе. Зорная каманда тады складалася з таленавітых абаронцаў Маршэ, Жанке й Армана Пэрвэрня, а таксама паўабаронцаў Альбэра Бато й Мішэля Леблёна, і трыё нападнікаў П’ера Флям’ё, П’ера Сынібальдзі й П’ера Біні. У тым розыгрышы клюб апярэдзіў свайго найбліжэйшага суперніка клюб «Ліль» толькі на адзін пункт. У наступным сэзоне клюб атрымаў перамогу ў Кубку Францыі перамогшы парыскі «Расінг» у фінале зь лікам 2:1. Пасьля сэзону галоўны трэнэр чырвона-белых Анры Расьлер пакінуў клюб і даўні гулец каманды Бато заняў ягонае месца. Наступны рост каманды прывёў да падпісаньня такіх гульцоў, як то Раймона Капа й Раўль Жырадо. У 1953 годзе «Рэймс» атрымаў другую перамогу ў нацыянальным чэмпіянаце, апярэдзіўшы на гэты раз «Сашо» на чатыры пункты. У тым жа годзе клюб атрымаў перамогу ў Лацінскім кубку, стаўшы такім чынам адзінай францускай камандай, якая дасягнула перамогі ў гэтым спаборніцтве. Пасьля сэзону 1953—1954 гадоў Маршэ перашоў у табар парыскага «Расінгу». А на наступны сэзон «Рэймс» дамогся трэцяй перамогі ў нацыянальным першынстве, атрымаўшы такім чынам трэці тытул за шэсьць сэзонаў. Гэтая перамогу дала магчымасьць клюбу ўзяць удзел у першым розыгрышы Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў.

У першым розыгрышу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў «Рэймс» адразу дайшоў да фіналу, дзе каманда пацярпела паразу зь лікам 4:3 ад гішпанскага клюбу «Рэал» Мадрыд. «Рэймс» кантраляваў хаду паядынку ад самага пачатку, забіўшы два галы ў першыя дзесяць хвілінаў гульні. Тым ня менш, гішпанскія футбалісты адказалі двума галамі Альфрэда Ды Стэфана й Эктар Рыялю яшчэ да перапынку, перакрэсьліўшы перавагу францускага боку. У другой палове «Рэймс» вырваўся наперад пасьля голу Мішэля Ідальга, але празь некалькі хвілінаў матч зноўку быў пераведзены ў нічыю, дзякуючы голу Маркітаса. А на 79 хвіліне Рыяль канчаткова пахаваў надзеі «Рэймса» на перамогу, зрабіўшы лік канчатковым 4:3. У наступным сэзоне «Рэймс» страціў выдатнага паўабарону Раймона Капа, які зьехаў у Мадрыд, але ўсё ж такі асноўны склад клюбу застаўся. У сэзоне 1957—1958 гадоў клюб у трэці раз за дзесяцігодзьдзе стаў пераможцам айчыннага чэмпіянату, разам з тым «Рэймс» у тым годзе стаўся ўладальнікам Кубка Францыі пасьля перамогі над клюбам «Нім Алімпік» зь лікам 3:1.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Кеніі Аб Джозэф Акуму 1997
4 Сьцяг Бэльгіі Аб Максім Бюзі 1999
6 Сьцяг Францыі ПА Валентэн Атангана 2005
7 Сьцяг Японіі Нап Дзюня Іта 1993
9 Сьцяг Даніі Нап Магамэд Дарамі 2002
10 Сьцяг Мальты ПА Тэдзі Тэўма 1993
11 Сьцяг Францыі Нап Амін Саляма 2000
14 Сьцяг Нямеччыны ПА Рэда Хадра 2001
15 Сьцяг Зімбабвэ ПА Маршал Мунэтсі 1996
16 Сьцяг Францыі Бр Людавік Бютэль 1983
17 Сьцяг Японіі Нап Кейто Накамура 2000
18 Сьцяг Гішпаніі Аб Сэрхіё Акіемэ 1997
19 Сьцяг Бразыліі ПА Габрыел Маскарду (ар. ПСЖ) 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Францыі Бр Аляксандар Аеро 1996
21 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Сэдрык Кіпрэ 1996
22 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Умар Дыякітэ 2003
23 Сьцяг Партугаліі Аб Аўрэлію Бута (ар. Айнтрахт) 1997
24 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Эманюэль Агбаду 1997
25 Сьцяг Бэльгіі Аб Тыбо Дэ Смэт 1998
55 Сьцяг Францыі Аб Ноа Сангі 2006
67 Сьцяг Францыі Нап Мамаду Дыякон 2005
71 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Яя Фафана 2004
72 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Амаду Канэ 2005
92 Сьцяг Францыі Аб Абдуль Канэ 2005
94 Сьцяг Францыі Бр Еван Дыюф 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]