Пячэрск
Пячэрск лац. Piačersk | |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць |
Муніцыпальны раён: | Хаславіцкі |
Сельскае паселішча: | Пячэрскае |
Насельніцтва: | 19 чал. (2007) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 48140 |
Паштовы індэкс: | 216643 |
Нумарны знак: | 67 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°9′5″ пн. ш. 32°15′33″ у. д. / 54.15139° пн. ш. 32.25917° у. д.Каардынаты: 54°9′5″ пн. ш. 32°15′33″ у. д. / 54.15139° пн. ш. 32.25917° у. д. |
Пячэрск |
Пячэрск — вёска ў Расеі, на беразе ручая Чарняўкі. Уваходзіць у склад Пячэрскага сельскага паселішча Хаславіцкага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 19 чалавек. Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы захад ад Хаславічаў, за 25 км на захад ад чыгуначнай станцыі Крапівенская (лінія Смаленск — Рослаў); за 25 км на захад ад аўтамабільнай дарогі Віцебск — Арол.
Пячэрск — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Пячэрск упамінаецца ў XVIII ст. як мястэчка ў Амсьціслаўскім ваяводзтве. У 1719 годзе зь мястэчка выплачвалася чопавага на 30 злотых. У 1724 годзе Пячэрскам валодаў амсьціслаўскі гродзкі судзьдзя Міхал Чудоўскі.
Інвэнтар 1739 адзначае ў Пячэрскам 15 хрысьціянскіх, 12 юдэйскіх, 2 царкоўныя і 15 пустых пляцаў. Мястэчка было нязначным, таму ў іншым дакумэнце 1739 году называецца «весьсю Пячэрскам пад дваром Хамініцкім»[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Пячэрск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1783—1785 гадох у мястэчку было 67 дамоў. Пячэрск меў лінейную забудову з царквой Раства Багародзіцы[2].
На 1887 год у Пячэрску было 46 дамоў. Адзін з жыхароў займаўся кравецкім промыслам.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пячэрск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Пячэрск не вярнулі БССР.
У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да верасьня 1943 году Пячэрск знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1783—1785 гады — 434 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1887 год — 278 чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 19 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мяцельскі А. Пятровічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 383.
- ^ Мяцельскі А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Менск, 2008. № 23.
- ^ Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 73.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.
|