Погань Шчэцін
Погань | |
Поўная назва | па-польску: Pogoń Szczecin Spółka Akcyjna[1][2] |
---|---|
Заснаваны | 1948 |
Горад | Шчэцін, Польшча |
Стадыён |
Стадыён імя Флёрыяна Крыгера Умяшчальнасьць: 18 027 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Экстракляса |
· 2023—2024 | 4 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы pogonszczecin.pl (пол.) |
«По́гань» (па-польску: Pogoń) — польскі футбольны клюб з гораду Шчэціна. Заснаваны ў 1948 годзе. Назва клюбу адсылае да Пагоні, спрадвечанага сымбаля ВКЛ.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб быў закладзены палякамі зь Львова па Другой сусьветнай вайне, калі стала зразумела, што Львоў застанецца ў складзе СССР. Фундатарамі клюбу былі былыя заўзятары львоўскай «Погані», у выніку чаго колеры навастворанага клюбу адпавядалі колерам колішняй львоўскай дружыны. Апроч «Погані» бытамская «Палёнія» і апольская «Одра» таксама былі закладзеныя былымі львоўцамі.
Гісторыя клюбу пачалася 21 красавіка 1948 году, калі ў Шчэціне быў закладзены клюбу «Шторм». Гэты клюб меў сэкцыі па футболе і боксе. У сакавіку 1949 году некалькі спартовых клюбаў гораду, як то «Шторм», «Цукроўнік», «Друкар» і «Паштовы», аб’ядналіся ў адзіны клюб, які атрымаў назву «Зьвязковец». Назоў падкрэсьліваў, што клюб быў створаны шляхам аб’яднаньня некалькіх камандаў. Новы клюб заняў месца «Паштовага» ў элітным дывізіёне мясцовага першынства. У лістападзе 1950 году клюб быў расфармаваны, але на ягоным месцы паўстаў клюб «Калеяж». Гэтая дружына мела падтрымку з боку Шчэцінскага порту. У 1953 году яна ўзяла ўдзел у спаборніцтве, зарганізаваным паміж некалькімі ваяводзтвамі. У ім акрамя «Калеяжу» бралі ўдзел клюбы зь Зялёнай Гуры, Познані ды іншых мясьцінаў. Увосень 1955 году «Калеяж» зьмяніў назоў на «Погань», як даніна памяці былому львоўскаму клюбу з тым жа назовам.
У 1958 годзе «Погань» стала пераможцам Паўночнай групы Другога дывізіёну Міжваяводзкай лігі, дзякуючы чаму атрымала месца ў Экстраклясе. У дэбютным матчы шчэцінцы атрымалі паразу на хатнім стадыёне ад варшаўскай «Гвардыі» зь лікам 0:1. У 1960 годзе «Погань» страціла месца ў Экстраклясе, але ў 1962 годзе вярнулася зноўку ў найвышэйшы дывізіён. На працягу большай часткі 1960-х і 1970-х каманда спаборнічала ў найвышэйшай польскай лізе, але звычайна ня мела посьпехаў. Усё зьмянілася на пачатку 1980-х, то бок «Погань» двойчы запар дасягала фіналу Кубка Польшчы, але трывала паразы спачатку ад варшаўскай «Легіі», а потым ад познанскага «Леху». У 1984 годзе каманда кваліфікавалася ў Кубак УЭФА, трапіўшы ў тройкі прызэраў айчыннага першынства. У дэбютным супрацьстаяньні супраць «Кёльну» польская дружына двойчы зьведала паразы і скончыла свой шлях у эўрапейскім турніры. На той час колеры «Кёльну» абаранялі такія зоркі футболу, як то Гаральд Шумахэр, П’ер Літбарскі і Кляўс Аляфс.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|