Погань Львоў
Погань Львоў | |||||
Поўная назва | Футбольны клюб «Погань» Львоў | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1904 | ||||
Горад | Львоў, Украіна | ||||
Стадыён | Гарт | ||||
Чэмпіянат | ? | ||||
· 2023—2024 | ? | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы pogon.lwow.net (пол.) |
«По́гань» (па-ўкраінску: Погонь, па-польску: Pogoń) — польскі (1904—1939) і ўкраінскі (з 2009 году) футбольны клюб з гораду Львова.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вясной 1904 году вучні чацьвертай львоўскай гімназіі з ініцыятывы свайго настаўніка па фізкультуры, доктара Эўгеніюша Пясецкага, засноўваюць спартовы клюб[1]. У гэтым жа годзе клюб атрымлівае назву КГС, які праз тры гады пераназавуць у «Погань» (Pogoń)[2]. Рашэньне пра пераназваньне клюбу было прапанавана Максыміліянам Дыдрукам, бо паводле яго, герб Пагоня зьяўляўся гербам гістарычнай Літвы. У 1910 годзе клюб уступіў у футбольную асацыяцыю Аўстра-Вугоршчыны, што дазволіла яму супернічаць з клюбамі Вены й Будапэшту. Пасьля сканчэньня першай сусьветнай вайны Аўстра-Вугорская імпэрыя распалася, гульцы «Погань» Львоў гулялі ўжо ў чэмпіянаце новай краіны. З прыходам у каманду аўстрыйскага трэнэра Карла Фішэра, пачалася залатая эпоха клюбу[1]. Чатыры разы ён станавіўся пераможцам чэмпіянату Польшчы (1922, 1923, 1925, 1926)[3]. Паколькі адзінай польскай лігі яшчэ не існавала, турнір праводзіўся паводле наступнай схемы: пераможцы рэгіянальных чэмпіянатаў гулялі ў групах, пераможцы групаў траплялі ў двухматчавы фінал. У апошніх двух чэмпіянатах правілы крыху зьмяніліся: было 3 групы, а пераможцы разгульвалі залатыя мэдалі ў фінальнай пульцы[1]. Вялікіх посьпехаў клюб дамогся ў таварыскіх сустрэчах — львоўскія гульцы перамагалі датчанаў, бэльгійцаў, харватаў. У 1934 годзе ў Львоў прыехаў Мілян. «Погань» Львоў пацярпеў паразу 3:5. Адзіным з найлепшых гульцоў ЛКС «Погань» Львоў быў Міхал Матыяс па мянушцы «Мішка», у будучым трэнэр зборнай Польшчы па футболе[1].
У першай палове 30-х гадоў паўтарыць мінулыя посьпехі клюбу было цяжка, спрачаючыся за чэмпіёнства з «Рухам» з Хожаву[1].
Пераможныя фіналы футбольнага клюбу «Погань» Львоў:
- 1922. «Погань», Львоў — «Варта», Познань 1-1, 4-3.
- 1923. «Погань», Львоў — «Вісла», Кракаў 3-0, 1-2, 2-1 (перагулёўка).
- 1925. Фінальная пулька. «Погань» — 7 пунктаў, «Варта» — 3 пункты, «Вісла» — 2 пункты.
- 1926. Фінальная пулька. «Погань» — 6 пунктаў, «Палонія» і «Варта» — па 3 пункты.
У 1939 годзе пасьля ўваходу савецкіх войскаў у Львоў клюб спыніў сваё існаваньне, некаторых гульцоў «Погань» Львоў адпраўляюць у кіеўскае «Дынама»[4]. У пасьляваенныя годы пытаньне пра ўзнаўленьне клюбу не падымалася[1].
У 2009 годзе пачалася новая эпоха ў гісторыі клюбу. ЛКС «Погань» Львоў быў адноўлены дзякуючы Гжэгажу Апалінскаму. Цяпер каманда гуляе ў аматарскіх турнірах Львоўскай вобласьці. У 2010 годзе стала чэмпіёнам гораду і атрамала дазвол на ўдзел у найвышэйшай лізе Львоўскай вобласьці.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е В гостях хорошо, а дома лучше. Чемпионы — «гастарбайтеры». Часть 1. ua-football.com
- ^ Рабинер И. Украинский футбол. Легенды, герои, скандалы в спорах «хохла» и "москаля. / И. Рабинер, А. Франков: Астрель; Москва, 2012. Стр. 61. — ISBN 978-5-271-44267-4
- ^ Кухар Вацлав Михал allfutbolist.ru
- ^ Игорь Рабинер, Артем Франков. Украинский футбол. Легенды, герои, скандалы в спорах «хохла» и «москаля».: Астрель; Москва, 2012. Стр. 67. — ISBN 978-5-271-44267-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- LKS «Pogoń» Lwów — афіцыйны сайт футбольнага клюбу.