Перайсьці да зьместу

Лінус Вальквіст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лінус Вальквіст
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 лістапада 1996(1996-11-11)[1] (29 гадоў)
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Погань Шчэцін
Нумар 28
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2018 Нарчэпінг 121 (7)
2018—2020 Дынама Дрэздэн 54 (0)
2020—2022 Нарчэпінг 71 (4)
2023—4 Погань Шчэцін 92 (2)
Зборныя
2011—2013 Швэцыя (да 17)[d] 28 (1)
2013—2015 Швэцыя (да 19)[d] 17 (0)
2015—2018 Швэцыя (да 21)[d] 29 (1)
2016—4 Швэцыя 16 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
29 лістапада 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 красавіка 2025.

Лі́нус Ва́льквіст (па-швэдзку: Linus Wahlqvist; нар. 11 лістапада 1996 году) — швэдзкі футбаліст, правы абаронца польскага клюбу «Погань» і нацыянальнай зборнай Швэцыі.

Знаходзячыся ў структуры клюбу «Нарчэпінг», у 2013 годзе быў пераведзены да складу асноўнай дружыны клюбу. Клюбную кар’еру запачаткаваў у 2014 годзе, дэбютаваўшы ў складзе каманды 6 красавіка ў матчы супраць «Гэльсынборгу»[2]. Той матч скончыўся гасьцявой перамогай «Нарчэпінга». У ліпені 2018 году Вальквіст далучыўся да складу нямецкага клюбу «Дынама», які на той час выступаў у Бундэсьлізе 2. Кантракт быў разьлічаны на чатыры гады. У ліпені 2020 году гулец абвесьціў аб сыходзе з каманды, бо яна страціла месца ў другім дывізіёне[3]. Пасьля гэтага вярнуўся ў «Нарчэпінг», у якім адгуляў некалькі сэзонаў. 10 сьнежня 2022 году было абвешчана, што швэд далучыцца да польскага клюбу «Погань», пачынаючы з 1 студзеня 2023 году[4].

Вальквіст прыцягваўся да зборных краіны розных узростаў, а за моладзевую зборную Швэцыі пасьпеў згуляць ажно 29 матчаў. У студзені 2016 году гулец дэбютаваў у кашулі нацыянальнай зборнай Швэцыі ў матчы супраць зборнай Эстоніі.

«Нарчэпінг»:

  1. Linus Wahlqvist // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. «Linus: „Om jag fortsätter utvecklas kommer speltiden“». IFK Norrköping.
  3. «Wahlqvist bekräftar: Lämnar Dresden efter nedflyttningen». Fotbollskanalen.
  4. «Linus Wahlqvist nowym piłkarzem Pogoni Szczecin!»(недаступная спасылка). Pogoń Szczecin.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]