Партал:Кіеў
Кіеў
Кіеў (па-ўкраінску: Київ; Uk-Київ2.oga ) — сталіца і найбуйнейшае места Ўкраіны, цэнтар Кіеўскай вобласьці. Насельніцтва Кіева перавышае 5 млн жыхароў (насельніцтва сталічнай аглямэрацыі), што робіць гэтае места адным з найвялікшых у Эўропе.
Кіеў зьяўляецца культурным, палітычным, навуковым, прамысловым ды транспартным цэнтрам Украіны, аднак не заўжды выконваў сталічныя функцыі: са сьнежня 1917 па студзень 1918 ды са сьнежня 1919 па чэрвень 1934 рокаў сталіцай УССР быў Харкаў.Выбраны артыкул
Кі́еўскі мэтрапалітэ́н — адзін зь відаў грамадзкага транспарту ў сталіцы сталіцы Ўкраіны, выдатны архітэктурны твор, пабудаваны як адзіны манумэнтальны комплекс пад зямлёю й на паверхні.
Сёньня Кіеўскі мэтрапалітэн мае 3 дзейныя лініі, эксплюатацыйная даўжыня якіх прыблізна 63,7 км. Да паслуг пасажыраў — 49 станцыяў, з трыма падземнымі перасадачнымі вузламі ў цэнтры гораду. Лініі мэтрапалітэну праходзяць праз усе 10 раёнаў гораду.
- Першая лінія, Сьвятошынска-Броварская, гісторыя якой пачынаецца ад 6 лістапада 1960 году, мае даўжыню 22,8 км (зь якіх 6,7 км — наземны адрэзак) і 18 станцыяў. Наземны адрэзак мае 2 маставыя пераходы — цераз раку Дняпро і Русаніўску пратоку і 2 шляхаправоды.
- Другая лінія, Абалонска-Церамкоўская, першы адрэзак якой быў уведзены ў эксплюатацыю 17 сьнежня 1976 году, мае даўжыню 17,0 км і 15 станцыяў.
- Трэцяя лінія, Сырэцка-Пячэрская, першы адрэзак якой быў уведзены ў эксплюатацыю 31 сьнежня 1989 году, мае даўжыню 23,9 км і 16 станцыяў.
Агульны парк дэпо складае 679 вагонаў..::::::::::::::::Артыкул цалкам
Выявы
Нацыянальная опера Украіны імя Тараса Шаўчэнка
|
Карысныя шаблёны
- {{Удзельнік/З Кіева}} — на асабістую старонку
Цікавыя артыкулы
Залатыя вароты ў Кіеве — паўднёвая абарончая брама Кіева старажытнарускага пэрыяду, помнік абарончага дойлідзтва ХІ стагодзьдзя.
Залатыя вароты былі адной з трох брамаў Кіева старажытнарускага пэрыяду. Браму збудавалі на паўднёвым кірунку і назвалі па аналёгіі з Залатой брамай Канстантынопаля. Амаль да канца XVIII ст. Залатыя вароты заставаліся галоўнай брамай Кіева.
Даўжыня брамы складае 26,8 м. Падмуркі зроблены зь вялікіх камянёў на цаментнай рошчыне. Зямля пад падмуркам умацавана шчыльна ўбітымі драўлянымі каламі. У браме меўся адзін праезд вышэйшыя аркі якога дасягалі ў вышыню 13,36 мэтраў. Земляны вал, што прылягаў да брамы меў у шырыню 30, ў вышыню 11,12 мэтры, а таксама зрубныя канструкцыі ўнутры. Вышэй на вале стаялі драўляныя сьцены.
Наверсе на браме меўся храм, асьвячоны ў гонар Дабравешчаньня Багародзіцы. Ён быў зьвернуты апсыдаю ў бок гораду і быў ў пляне блізкі да квадрату (10,5—11,0 м). Перад храмам на ўзроўні асноўнага вала мелася баявая пляцоўка..:::::::::::::::: Артыкул цалкам
Выбітныя асобы Кіева
Постаці, якія мелі й маюць уплыў на фармаваньне Кіева:
Казімер Малевіч · Ганна Седакова · Арсэн Якавенка · Якаў Юшкевіч · Яфрэм Пружанскі · Уладзімер Навасяд · Леанід Канеўскі · Вера Бурлак · Аляксандар Амельчанка · Скіргайла Альгердавіч · Сяргей Палуян · Сьцяпан Шутаў