Аляксандар Амельчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Амельчанка
Олександр Омельченко.jpg
Мэр Кіева
1996 — 2006
Прэзыдэнт: Леанід Кучма,
Віктар Юшчанка
Папярэднік: Леанід Касакоўскі
Наступнік: Леанід Чарнавецкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 9 жніўня 1938(1938-08-09)
сяло Зозіў, Ліпавецкі раён, Віньніцкая вобласьць, УССР
Памёр: 25 лістапада 2021(2021-11-25) (83 гады)
Партыя: «Адзінства»
Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона
Адукацыя:
Узнагароды:
Герой Украіны
Ордэн Князя Яраслава Мудрага ІІІ ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага ІV ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн «Знак Пашаны»
Oleksandr Omelchenko Signature 2004.png

Алякса́ндар Алякса́ндравіч Аме́льчанка (па-ўкраінску: Олекса́ндр Олекса́ндрович Оме́льченко; нарадзіўся 9 жніўня 1938, Зозіў, Віньніцкая вобласьць — 25 лістапада 2021) — украінскі палітык, мэр Кіева ад 1996 да 2006 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя вышэйшая. У 1974 годзе скончыў Кіеўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут, у 1978 годзе — Кіеўскі інстытут народнай гаспадаркі.

  • 19561959 гг. — вучань Кіеўскага будаўнічага тэхнікума.
  • 1959 г. — бэтоншчык будаўнічага камбіната Кіеўскага абласнога будаўнічага трэста.
  • 1959—1960 гг. — служба ва Ўзброеных сілах.
  • 1960—1961 гг. — майстар цэха зборнага жалезабэтону будаўнічага камбіната Кіеўскага абласнога будаўнічага трэста.
  • 1961—1980 гг. — займаў пасады майстра цэха, намесьніка начальніка цэха, начальніка цэха, начальніка аддзела, галоўнага інжынэра, дырэктара завода жалезабэтонных канструкцый №1 домабудаўнічага камбіната №1, галоўнага інжынэра домабудаўнічага камбіната №1 Глаўкіеўгорбуд.
  • 1980—1987 гг. — першы намесьнік начальніка — галоўны інжынэр Глаўкіеўгорбуд.
  • 1987—1989 гг. — дараднік-кансультант у Рэспубліцы Аўганістан.
  • 1989 г. — галоўны інжынэр Укрбуд ў Армянскай ССР.
  • 1989—1990 гг. — начальнік Кіраваньня будіндустрыі, прамбудматэрыялаў і стандартызацыі Дзяржбуда УССР.
  • 1990—1992 гг. — намесьнік старшыні выканкама Кіеўскай гарадзкой рады народных дэпутатаў.
  • 19921994 гг. — генэральны дырэктар ГКП «Кіеўрэканструкцыя».
  • 19941996 гг. — намесьнік старшыні, першы намесьнік старшыні Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі.
  • З жніўня 1996 г. — старшыня Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі.
  • З траўня 1999 г. па красавік 2006 — Кіеўскі гарадзкі галава.

Заслужаны будаўнік Украіны. Прэзыдэнт Асацыяцыі гарадоў Украіны, старшыня Ўкраінскай партыі «Адзінства». Кандыдат тэхнічных навук.

Палітычная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны на выбарах 2004 году. Ён адтрымаў 136 830 галосоў выбаршчкаў[1] альбо 0.48% галасоў (восьмае месца сярод 25 кандыдатаў). У 2006 годзе прайграў выбары мэра (атрымаў каля 21%). На выбарах ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2007 году ён быў абраны народным дэпутатам Украіны па сьпісу Нашай Украіны — Народнай Самаабароны (№14 па сьпісу). На датэрміновых выбарах мэра Кіева 2008 году атрымаў 2.53% (шосты зь сямідзесяці кандыдатаў)[2]. Ягоны блёк атрымаў 2.26%[3], і не патрапіў у новы склад Кіеўской гарадзкой рады.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і мэдалямі, у прыватнасьці, ордэнамі Знак Пашаны (1982), Працоўнага Чырвонага Сьцягу (1986), Князя Яраслава Мудрага V ступені (1998), а таксама Ганаровай адзнакай прэзыдэнта Ўкраіны (1996). 21 жніўня 2001 Аляксандру Амельчанку было прысвоена званьне «Героя Ўкраіны»[4].

Папярэднік
Леанід Касакоўскі
Мэр Кіева
COA of Kyiv Kurovskyi.svg
19962006
Наступнік
Леанід Чарнавецкі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]